Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Юркоў прапанаваў выйсце з крызісу
18.01.2009 г.
Вядомы грамадскі і палітычны дзеяч нашага рэгіёну Андрэй Юркоў звярнуўся ў газеты “Ленінскі шлях” (Горацкі раён), “Савецкая вёска” (Дрыбінскі раён) і “Святло кастрычніка” (Мсціслаўскі раён) з адкрытым артыкулам. Юркоў патрабуе, каб афіцыйныя СМІ, захоўваючы права грамадзянаў на свабоду слова, у парадку дыскусіі надрукавалі яго прапановы па абароне жыхароў нашага рэгіёну ад наступстваў эканамічнага крызісу.

Паважаныя землякі. У любым грамадстве ёсць людзі, якія хочуць памяняць да лепшага не толькі асабістае жыццё, але зрабіць больш справядлівай і нашу агульную долю. Гэтыя людзі не даюць спаць спакойна ніякай уладзе – ні царскай, ні дэмакратычнай. З імі не проста. Яны заўжды маюць аргументаваную прадуманую пазіцыю. Таму і банальна “заткнуць рот” ім не можа нават уладнае чынавенства.

Я мяркую, кожны з нас можа ўзгадаць такога знаёмага ці сваяка “праўдаруба”. Далёка не заўжды “праўдашукальнікі” маюць рацыю і не заўсёды іх дзейнасць прыносіць плён. Але

менавіта такія людзі з’яўляюцца “дражджамі”для новых грамадскіх ідэй і спраў, а па-добраму – рухавікамі развіцця любой паспяховай краіны.

На жаль, у нас чалавека такога складу ўжо багата гадоў цкуюць, гоняць адусюль па прынцыпе: сабака брэша, а караван ідзе. Куды зайшоў у рэшце рэшт наш “караван – Беларусь” апошнім часам зразумелі многія. Колькі гадоў незалежныя ад уладаў спецыялісты білі ў званы: людзі! Куды мы ідзем! Азірніцеся праўдзе ў вочы!

На “версе” смяяліся, а народ маўчаў: дасць Бог, пранясе. Не пранясло…

Але, я ўпэўнены, галоўнае сёння не хто быў правы, хто вінаваты, а хутчэй, адкінуўшы старыя крыўды, разам ратавацца. Бо час не чакае і

ўжо заўтра можам трапіць у такую яму, выбірацца з якой прыйдзецца марудна і доўга.

Першым крокам такой супольнай дзейнасці я бачу стварэнне ў кожным раёне антыкрызісных камісій з удзелам прадстаўнікоў улады і незалежных прафесіяналаў. Гэта дазволіць прымаць лепш прааналізаваныя і, значыць, больш эфектыўныя рашэнні.

Стварыць план дзеянняў на выпадак рэзкага (у два-тры разы) зніжэння паступленняў грошай у бюджэт. У гэтым плане прадугледзіць сродкі на выплаты тым, каму пад час крызісу цяжэй за ўсіх: мацярам з дзецьмі да 3 гадоў, інвалідам, студэнтам, пенсіянерам.

Звярнуцца да Ураду з прапановай вярнуць ільготы гэтым катэгорыям насельніцтва.

Спыніць авантуру па будаўніцтве АЭС і накіраваць запланаваны на яе бюджэт на падтрымку нацыянальнай валюты і годнага ўзроўню заробкаў, забяспечыць бясплатным харчаваннем дзіцячыя садкі і школы.

Апаненты скажуць: чаго бегчы наперадзе цягніка? Няхай “на версе” ламаюць галовы, што і як рабіць, ім адтуль відней. Але, паважаныя землякі, крызіс да нас прыйшоў менавіта ад таго, што доўгія гады ўсе грамадскія рашэнні прымаліся за нас, а не намі. І калі, крый Божа, сапраўды спраўдзяцца горшыя прагнозы экспертаў, дык вырашаць нашы праблемы прыйдзецца нам самім. Разам. Тут і цяпер.

З павагай, Андрэй Юркоў

тэл. 623 61 08

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач