Узгорак
Горки БГСХА Дрибин Мстиславль Пустынки Добрая Ленино Паршино Рясно Горкі БДСГА Дрыбін Мсціслаў Пустынкі Ходасы Паршына Расна Horki Gorki Drybin
Надвор'е ў Беларусі - %D0%93%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96

першаябібліятэкавідэаinternet-рэгіёнуфоруммапапра horki.infoкантактыenglish
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
Простыя сакрэты таннай камуналкі
23.05.2008 г.
Давялося чарговы раз наведаць Украіну. Візіт быў арганізаваны Агенцтвам рэгіянальнага развіцця горада Львова і меў мэтай пазнаёміць беларусаў са шляхамі рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада, а дакладней, як знізіць выдаткі энергіі на камуналку ў час рэзкага росту цэнаў на энергарэсурсы. Распавядае Андрэй Юркоў.

ЖКГ Львова пакідае супярэчлівыя пачуцці. З аднаго боку збудаваныя 100 ці 200 гадоў таму добрымі спецыялістамі будынкі, інжынерныя камунікацыі рабіліся сумленна і разлічаны былі на стагоддзі. Але 60 гадоў савецкай камуны моцна знявечылі твар горада. Калісьці адзін з найпрыгажэйшых гарадоў цэнтральнай Еўропы зараз выглядае досыць змрочна. Натуральна, як пасля акупацыі. І толькі месцамі пачынаюць прабівацца адрэстаўраваныя кветкі былой і будучай велічы. Оперны тэатр, ратуша, старажытныя цэрквы і касцёлы нават з незавершаным рамонтам адразу даюць зразумець любому былому савецкаму чалавеку, што гэта не “сацлагер”, а Еўропа. Дарэчы, фільм пра мушкецёраў за саветамі здымалі не ў Парыжы, а ў Львове.

Каб вярнуць былую веліч і прыгажосць зараз патрэбныя вялікія грошы. Ва Украіне такіх як у нас “Дажынак” не праводзяць і ўлада амаль не мае магчымасці забіраць рэсурсы ў адных і раздаваць іншым. Таму сродкі на аднаўленне горад і месцічы мусяць зарабляць самастойна. А зарабляць – гэта значыць не толькі болей збіраць, а ў першую чаргу, меней і эфектыўней траціць. Таму і народ і ўлада вельмі багата ўвагі надаюць эканоміі энергіі, а ў гэтай справе, на думку львоўскіх адмыслоўцаў, самае важнае – разуменне і культура.

Напрыклад, калі для аналізу стану энергаэфектыўнасці мясцовай ЖКГ былі выкліканы нямецкія эксперты, высветлілася, што пры агульнай магчымасці зніжэння выдаткаў на ацяпленне жыллёвага фонду ў межах 70-77% толькі 25% - гэта сцены, вокны, дзверы. Амаль усе астатнія 50% гэта так званы чалавечы фактар. Гэта прывычка рацыянальна выкарыстоўваць энергію: своечасова зачыняць дзверы і вокны, не пакідаць не выключаным святло, дастатковай колькасцю вады мыць посуд і ў рэшце рэшт прымаць душ, а не ванну. За гады, калі рэсурсы былі вельмі таннымі, нашы людзі адвыклі ад гэткіх паводзін. Таму нямецкія эксперты не рэкамендавалі мясцовым уладам пачынаць з дарагіх перабудоваў будынкаў.

Галоўнай справай сёння ёсць правядзенне тлумачальнай працы з насельніцтвам і павышэнне прафесійнага ўзроўню мясцовых спецыялістаў. Таму арганізуецца шырокая інфармацыйная кампанія, розныя семінары і адукацыйныя курсы з удзелам перадавых замежных і мясцовых прафесіяналаў. Балазе, грамадзяне Еўразвязу ва Украіну едуць без візаў, таму розныя шведы, немцы і г.д. могуць вольна везці ўласныя праекты і дзяліцца найлепшым досведам. Усё гэта выглядае даволі лагічна і натуральна.

Адразу згадваю пра прапагандаваную нашай уладай ідэю будаўніцтва АЭС. А дзверы, вокны і, галоўнае, галовы чыноўнікаў па-ранейшаму насцеж. Ды ніякая АЭС нас не сагрэе, пакуль усё застанецца так, як ёсць. Тая ж Швецыя сёння больш за 60% ацяплення вырабляе за кошт уласных рэсурсаў (вецер, сонечная энергія, цяпло зямлі, адкіды дрэваапрацоўкі). Маторнае паліва з нафты ўжо зараз у значнай ступені замешчанае біядызелем і этанолам уласнай вытворчасці. А з 2020 года шведы ўвогуле адмовяцца ад імпарту нафты. Падобныя захады прымаюць сёння практычна ўсе развітыя краіны свету. І галоўнае ў новых падыходах – гэта спроба жыць у гармоніі з прыродай, не наносіць шкоду экалогіі.

Сёння ў ЖКГ былых савецкіх краінаў спажыванне энергіі складае ў год каля 500-600 КВТ на адзін метр квадратны плошчы. У Еўразвязе зараз масава ідзе будаўніцтва жылля (у Аўстрыі ўжо пабудавана больш за 500 тыс. дамоў) з гадавым расходам энергіі меней за 50 КВТ на адзін метр квадратны. Падобныя энергаашчадныя будынкі ўжо ёсць і ва Украіне. На свае вочы пабачылі мы цеплавыя кампрэсары, светлавыя панелі, ветракі, цеплаабменныя вентыляцыйныя і каналізацыйныя сістэмы. Дарэчы, усё ўкраінскай вытворчасці, якая вельмі прывабная па суадносінах цана-якасць.

Безумоўна, вельмі шмат ва Ўкраіне праблемаў. Адна з галоўных – моцна бракуе прафесійна падрыхтаваных кадраў. Але “ініцыятываў” зверху ніхто не навязвае, і свае праблемы людзі вучацца вырашаць самастойна. А гэта ўжо патрабуе іншых прынцыпаў фармавання ўлады і іншай адказнасці яе перад народам.

На завяршэнне візіту ўкраінскія сябры распавялі досыць павучальны анекдот. З украінскага боку да мяжы падыходзіць сабака. Увесь схуднелы, калматы, рэбры тарчаць. Яго пытаюць: “куды ты?” “Не магу жыць так далей. Зусім паміраю. Пайду ў Беларусь, там кажуць лепей.” Праз два месяцы ідзе назад да мяжы з Беларусі. Тоўсты, поўсць аж блішчыць, але вочы сумныя. Памежнікі пытаюць: “Куды ж ты ад такога шчасця?” “Вы ведаеце, - адказвае сабака, - і кормяць добра, і будка цёплая, але ланцуг шыю змуліў, а самае жахлівае – брахаць не даюць.”

Вось так паважаныя землякі. Толькі ад нас залежыць наш выбар. Але трэба разумець, што мы, няхай і несвядома, робім выбар і для сваіх дзяцей ды ўнукаў. Дай Бог, каб мы не памыліліся.

 

падзяліся з сябрамі:

Апошняе ў фотаблогу

Відэа
Зараз на TUT.BY
 
Галоўнае на сайце

Cюжэты:

Чэмпіянат вобласці па футболе   Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Даслана чытачамі   Андрэй Юркоў   Уладзімір Ліўшыц   Акадэмія   Падзеі   Афіша   Рэгіянальнае развіццё   Сайт   Спынім карупцыю   АЭС

Навіны TUT.BY



Апытанні
Дзе Вы ёсць?

далучайся да нас: Горки вконтакте Відэа з Горак Горкі на twitter Мой статус

© 2010 horki.info Інфармацыйны сайт пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці.
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач
Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!