Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданнівідэаблогinternet рэгіёнуфорумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
Новая дата прыходу “камунізму”
09.02.2008 г.
Андрэй Юркоў

Банкір Насрадзін

Сальда гандлю з замежнымі краінамі адмоўнае. Газ і нафта рэгулярна даражэюць. Паўтара мільярда даляраў расійскага крэдыту сума быццам і ўнушальная, але калі падзяліць на кожнага беларуса (хаця ўсім зразумела, што кожнаму не дастанецца), дык атрымаецца па 13 даляраў на чалавека ў месяц. Прыварак зусім невялікі. Таму хутчэй за ўсё паважаны старшыня Нацбанку сыходзіў з логікі Хаджы Насрадзіна, які наймаўся шаху за 10 гадоў навучыць гаманіць ішака. А тым, хто не верыў у паспяховасць ягонага бізнес-праекту быў адказ: за 10 год ці шах здохне, ці ішак здохне, ці я сам. Так што нават, улічваючы нашу знакамітую на ўвесь свет стабільнасць (у галіне нязменнасці ўлады і бяспраўя простага народа), цяжка ўявіць, што сённяшняму старшыні Нацбанку давядзецца адказваць за свае словы.

Дзе 350 даляраў?

Нам жа, паважаныя землякі, куды цікавей даведацца, чаму нягледзячы на адносна неблагія (у параўнанні з савецкім часам) сярэднія па краіне заробкі (350 даляраў), у рэгіёнах просты люд ледзь зводзіць канцы з канцамі. Сапраўды, падумайце, хто з вашых знаёмых зарабляе тыя 300 ці 350 даляраў? Пашукаць давядзецца. А вось хто існуе на 200 ці 300 тысяч у месяц – доўга галаву ламаць не будзеш. Не кажу пра інвалідаў, маці, якія ў адзіночку выхоўваюць дзяцей, простых пенсіянераў. Зразумела, што сярэдні па краіне заробак выцягвае Менск і прамысловыя, арыентаваныя на продаж прадукцыі за мяжу гарады – Салігорск, Мазыр, Наваполацк, Брэст, Жлобін.

Выпраўляючы ўласныя памылкі

У нас жа ўжо гадоў 20 як нічога ў плане развіцця эканомікі не змяняецца. І тут як тут нашы урадоўцы агучваюць вялікія планы па спрашчэнні рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання ў рэгіёнах. Пра зніжэнне падаткаў, пра стымуляванне малога бізнесу ў невялікіх гарадах і вёсках. Адразу дзіву даешся: што найшло на вас, панове-чыноўнікі, што вы празрэлі? Хіба не вы 10 гадоў таму распачалі вайну супраць бізнесу? Гэта не вы ўжо другі дзесятак гадоў рэгулярна пладзіце розныя пастановы, указы ды дэкрэты, мэта якіх адна – не даць чалавеку працаваць на самога сябе? Узгадайце, паважаныя землякі, колькі на пачатку 90-х на хвалі эканамічнай свабоды ў нас у рэгіёне утварылася новых фірм, прадпрыемстваў. Дзе яны зараз? Альбо разбураныя чыноўнічай сістэмай, альбо там, дзе тыя людзі, што іх стваралі: у Менску, Маскве, Англіі, Амерыцы. Яны робяць там бізнес, наймаюць працоўных і плацяць ім добры заробак. Нам жа засталася армія чыноўнікаў-дармаедаў, якія выжылі канкурэнтаў і зараз пануюць над усім. І проста так аддаваць сваю ўладу на месцах не збіраюцца.

Багна засмокча

Таму, хоць за 14 гадоў нават да “самага верху” пачало даходзіць, што без малага і сярэдняга бізнесу ў рэгіёнах лад жыцця не палепшыш, змяніць зверху сённяшняя ўладная структура нічога не здолее. Ну хіба наша мясцовая, абсалютна незалежная ад народу ўлада будзе секчы сук на якім сядзіць? Можна стварыць для прыгожых справаздач некалькі “сваіх” прадпрыемстваў. “Выбіць” ім ільготных крэдытаў ды дармавой (дзяржаўнай) зямлі і маёмасці. Але дзяцей простых Іванаў ды Рыгораў улада не дапусціць да ласых дзялянак. Значыць, не будзе канкурэнцыі. Не будзе эфектыўнай эканомікі, працоўных месцаў, добрых заробкаў. Любыя, нават самыя добрыя справы ў нашай краіне распачатыя з “самага верху”, ужо ніколі не будуць рэалізаваныя. Бо іх засмокча, знішчыць багна чыноўніча-бюракратычнай сістэмы (якую ў нас называюць “вертыкаль”), адроджанай і ўмацаванай за апошнія 14 гадоў. Існаванне гэтай сістэмы ёсць гарантыяй бяспраўнага, жабрацкага стану тысяч людзей у нашай краіне і Горацкім раёне. І толькі мы, паважаныя землякі, нясём адказнасць перад нашымі дзецьмі і ўнукамі за сённяшні ганебны стан. І толькі ад нас залежыць, колькі мы будзем дазваляць не лічыцца з нашымі інтарэсамі і не адстойваць іх. А зразумеўшы – хутка здолеем змяніць наша жыццё да лепшага.

Андрэй Юркоў

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце
Асноўныя рубрыкі

Горки   Дрибин   Мстиславль   Люстра дзён   Чэмпіянат вобласці па футболе   Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Даслана чытачамі   Блог Андрэя Юркова   Блог Уладзіміра Ліўшыца   БДСГА   Анонсы   Рэгіянальнае развіццё   Наш сайт   Спынім карупцыю   АЭС

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2006-2010.

Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач