Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Працэс пайшоў
02.12.2007 г.
Андрэй ЮркоўЧыім прынцыпам, а хутчэй – блуканням, мы верныя сёння, сказаць цяжка. Бо гэта цэлы клубок супярэчлівых, сутаргавых, непрадуманых рухаў, якія паўтараюцца з года ў год у розным спалучэнні. Але вынік даюць аднолькавы: часам атрымліваючы тактычныя перамогі, стратэгічна эканоміка разбураецца.

Не першы год мы чуем, як у нас крытыкуюць, а то і мяняюць урад. Не першы год бачым, як міністры сядзяць вочы долу, нібыта нашкодзілі (хіба што ў кішэнях “дулі” не трымаюць). Але сэнс і танальнасць разносаў, што дзесяць год таму, што цяпер амаль не змяніліся. Таму і чакаць эканамічнага паляпшэння не прыходзіцца, хоць зноў будуць расці “ВУПы”, “прэфіцыты”, “дабрабыты” і г.д., але толькі, як заўжды, у справаздачах. На паперы. У рэальным жыцці простаму чалавеку застаецца спадзявацца на цуд (які хоць і бывае, але зрэдку), а “вертыкальшчыкам” – на прыватызацыю.

Яшчэ ў пачатку мінулага году мы прагназавалі, што праўдамі і няпраўдамі ўлада пачне дзяліць народную маёмасць. Прыклад чакаць доўга не прымусіў. Горацкі МСЗ ужо пераходзіць новаму ўласніку. Хаця мяне, як уладальніка акцыяў масласырзаводу, ніхто не спытаў. І гэта толькі першая ластаўка ў нашым рэгіёне. Далей будуць дзяліць хутчэй і розныя прадпрыемствы і зямлю. І чалавеку, хоць “сямі пядзяў у ілбе”, без “блату” ды сувязяў лавіць у гэтым працэсе няма чаго. Але на вышэйшым узроўні, па меркаванні эканамічных экспертаў, нашы чыноўнікі даўно нагледзелі, што і каму даспадобы ў “сямейным срэбры” беларускай маёмасці. І толькі чакаюць сігналу. А чакаць яго, гледзячы на рыторыку на “самым версе” засталося нядоўга. Бо ўсё часцей і часцей чуецца: ”не дапусцім раскрадання! не аддадзім народнае дабро!”. Верная прыкмета, што, як казаў некалі адзін генсек: ”Працэс пайшоў”.

Але ж і тут неспадзяванка. Літаральна днямі захад распачаў санкцыі супраць нашага дзяржаўнага канцэрна “Белнафтахім”. І дарэмна ідыёлагі сыплюць маланкі ў заходні бок, абвінавачваючы тамтэйшых “буржуяў” у адбіранні апошняга кавалку хлеба ў нашай бабулькі. Нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, палімеры і іншае, як прадаваліся на захад, так і будуць. А вось ствараць на захадзе фірмы, арганізоўваць уласны бізнес, выводзіць у цывілізаваны свет сваіх дзяцей будучым прыватызатарам-багацеям (сённяшнім “вертыкальшчыкам”) ужо не даюць. Падвышайце надоі і прывагі, саджайце ў турмы моладзь і палітыкаў, але ў сябе дома. А ў цывілізаваным “калашным радзе” з такім абліччам рабіць няма чаго. Таму хлеб у нашай бабулькі, калі хто і адбірае, дык гэта дамарошчаныя “ліквідатары” ільготаў. Дабавіць ёй гэтага хлеба і масла можа толькі далучэнне нашай краіны да цывілізаванага свету. І толькі ад нас, паважаныя землякі, залежыць, наколькі хутка мы пройдзем гэты шлях і на справе, а не на словах пакажам нашым бабулям, чаго вартыя іхнія ўнукі.

Андрэй ЮРКОЎ

Т. 029 623 61 08

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач