Горках ад падрыхтоўкі да “Дажынак” – не прайсці, не праехаць. Паўсюдна будоўля і рамонт. Але ці ўсе нязручнасці аб’ектыўныя і неабходныя?
Дзякуй Богу, мост ля “Парнаса” адчынілі. А то праехаць ці прайсці па Горках была задача не з лёгкіх. Многія абураліся: пра што толькі думалі чыноўнікі, пакідаючы нас на такія пакуты?
Адзіная вуліца, якая злучае падзелены надвое рэчкай Капылянкай горад, каля гарадской лазні разбіта ўшчэнт. Даехаць ад аўтавакзала да Бруцара ўранні і ўвечары – было вельмі цяжка. А калі гэту адзіную артэрыю пакрыў лёд, а потым і снег прысыпаў, успомніліся маскоўскія дарожныя пробкі. На Мсцілаўцы і 20, і 30 хвілін можна было прастаяць у чарадзе машын.
Не было б бяды, каб можна было праехаць праз вучгас на акадэмію. Але ж там грэблю па Верхнім возеры чамусьці спатрэбілася разабраць акурат у час рамонту моста ў цэнтры.
Да гэтых нязручнасцяў дадалася масавая высечка дрэваў. Каля 1000 штук пад сякеру пойдзе. А яшчэ знішчэнне старых будынкаў, а некаторыя з іх – частка нашай гісторыі.
Не дзіва, што многія жыхары ад гэтага гармідару адчуваюць не радасць, а крыўду і неразуменне. Бо любы чалавек вельмі балюча пераносіць розныя пераўтварэнні. Яшчэ цяжэй, калі яны кранаюць родны кут, звыклы сацыяльна-культурны асяродак.
Менавіта таму ў цывілізаваных краінах абавязкова ўсе значныя пераўтварэнні спачатку ўзгадняюць з грамадствам. Ну, сабраліся, напрыклад, чыноўнікі высекчы алею. Дык перад гэтым яны мусяць абавязкова арганізаваць сустрэчу з людзьмі, што жывуць у бліжэйшых дамах. Няхай выкажуцца. Выслухайце кожнага, паспрабуйце зразумець, які боль адчуваюць людзі. Хутчэй за ўсё ў такой гутарцы будзе знойдзена найлепшае рашэнне, якое ўсіх задаволіць.
Сабраліся разабраць масты? Пагутарце спачатку з кіроўцамі аўтобусаў і маршрутак, з вадзіцелямі. Даведайцеся, як яны будуць дабірацца на працу, у бальніцу, дамоў. Разам прадумайце маршрут. Усё-ткі ўлада для народу павінна працаваць і пра народ думаць.
Сустрэчы з людзьмі, безумоўна, няпростая справа. Але такую працу трэба праводзіць. Не хапае людзей? А дзе некалькі дзясяткаў дэпутатаў райсавету? Што, яны патрэбны, толькі каб два-тры разы на год падняць рукі ўгору? Няхай бяруць партфелі і ідуць з народам працаваць. Па вечарах ды на выходных. А інакш няма чаго тыя саветы выбіраць. Толькі грошы на вецер.
Але ж і самі людзі не павінны ў шапку спаць. На кухнях, у грамадскім транспарце, на вуліцы, а цяпер ужо і ў Інтэрнэце – горычы ды стогну хапае. Але калі прапануеш рабіць канкрэтныя, дазволеныя законам справы для вырашэння пэўных мясцовых праблем (звяртацца да дэпутатаў, пісаць адкрытыя лісты, збіраць подпісы, добраўпарадкаваць помнік), імпэт імгненна згасае. Выходзіць, самі не патрабуем, цярпім.
Паважаныя землякі. Давайце рабіць наша жыццё больш прыемным разам.
Безумоўна, можна зацята адстойваць грамадскія інтарэсы ў кухонных ці застольных спрэчках. Пісаць яскравыя каментарыі на сайтах і ў сацыяльных сетках. Гэта вельмі добры, але толькі першы крок. Далей павінна стаць наша супольная праца. Існае заканадаўства дазваляе вымушаць чыноўнікаў працаваць на карысць грамадства, на патрэбы кожнага з нас. Таму, паважаныя землякі, давайце не хавацца за “нікамі” ў сеціве, не спрабаваць у адзіночку ламаць мур абыякавасці. Далучайцеся, прапаноўвайце свае ідэі, і справа пойдзе весялей.
Андрэй Юркоў |
Каментарыi
Падтрымліваю! Але лепей, каб такія рэчы рабілі тыя, для каго праблема важная. У дадзеным выпадку - самі студэнты. А то выходзіць, студэнты могуць пацярпець, раз маўчаць? Сфоткаць жа вельмі проста - шчоўк тэлефонам і на мыла ці ў твітар. Дзве секунды.
никто не против тех ремонтов и работ. просто не нравится такое распиздяйское отношение. вот как пройти по узкой тропинке в корпус мимо ям с мой рост и тяжёлых отбойных молотков, которые как не странно включены и работы не прекращаются? для этого мы платим налоги, чтобы по колено в снегу ходить на пары?
уважаемый Ъъ,когда я училась в Минске,под окнами нашего корпуса на площади Независимости сначала копали огромный котлован,потом строили долго-долго так,что у нас стены тряслись, а теперь там торговый центр Столица. И все рады, всем красиво и удобно!
Я не против строительства. Пусть себе строят в своё удовольствие. Но пусть дадут нормальные условия для хождения на учёбу. Ведь со всей строительной бригады явно никто не задумался о том, а как это студенты тут ходить будут, наверное по воздуху блять. это надо стоять в 'пробке' по 5 минут, чтобы пройти от 1-го корпуса в сторону 10 или 9
Все можно делать красиво, с учетом удобства-неудобства людей. Вам в это трудно поверить, т.к. мы с вами живем в стране, где человек - ничто, главное - объект вовремя сдать.
інакш ніяк.
А з сетак ўсё ж такі выходзіць не трэба. дрэнны савет. Маё прабачэнне аўтару.
лика, а эти люди только и умеют, что ныть да на жизнь жаловаться.
P.S. Сёння ўдзень ужо дружыннікі стаялі і струмені студэнтаў напраўлялі па бяспечных маршрутах. А з наступнага тыдня ўжо і платы нармальныя павінны паставіць і вялікія перапынкі паміж заняткамі да 25 хвілін павялічаць, каб студэнты паспявалі з корпуса ў корпус прайсці.
Истина! Вот только, критикуя, надо еще подумать, а сможешь ли предложить альтернативу?
P.S. Ничего личного.
Вопросы такие.
1) Почему это происходит в спешке, а не планомерно с 2007 - виновных уволить.
2) Отсутствие инвестиций - почему за 5 лет нет новых производств - виновных опять же уволить. Они дармоеды.
Больше ничего не нужно требовать. Чужие деньги мы все равно не сможем посчитать да и не зачем - оно и так видно что они используются не рационально.
Ну вот опять и снова! А вы-то сами сразу за критику взялись или статью прочли? Наверное, не читали. Иначе бы знали, что там добрая половина посвящена предложениям альтернативы.