|
У Горках жыллё не патаннее |
|
30.10.2007 г. |
|
Гэтая сітуацыя магчымая толькі для нашай сталіцы, дзе кошты на жыллё могуць спыніцца ці нават у пэўнай ступені зменшыцца. Для рэгіёнаў карціна пакуль іншая. Тут у асноўным прадаюцца кватэры старой забудоўлі, цэны на якія мала ўплываюць на цэны на новае жыллё. Гэта азначае, што на перыферыі кошты будуць працягваць свой рост пакуль не дасягнуць узроўню, калі прадавец будзе пакрываць выдаткі на новае будаўніцтва і ў дадатак мець прыбытак. Пры чым трэба ўлічыць, што ў рэгіёнах не вядзецца такога інтэнсіўнага будаўніцтва, як у сталіцы, а гэта азначае, што прапанова на мясцовых рынках жытла пакуль не перавышае попыту.
Такую думку нашаму сайту выказаў эканаміст Андрэй Юркоў |