Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Усё наша жыццё - гульня
03.10.2007 г.

Мінулы тыдзень выдаўся багаты на розныя палітычныя падзеі як у нашай краіне, так і бліжэйшых краінах - суседзях. А ведаючы, што палітыка аказвае досыць значны ўплыў на эканоміку ( і наадварот) паспрабуем разабрацца што нам чакаць ад гэтых зменаў. Па-першае, Еўразвяз вуснамі ўласнага афіцыйнага прадстаўніка чарговы раз адмовіў нашым уладам у супрацоўніцтве. Матывацыя ранейшая: спыніце гвалт над грамадскасцю ў краіне, выпусціце палітвязняў - тады і пагамонім.

Па-другое, змены ва ўрадзе суседняй Расіі, якія ўжо фактычна аналітыкі лічаць пачаткам крамлёўскай аперацыі "Пераемнік". Сёння ўжо ўсім зразумела, што эканамічныя стасункі з Расіяй будуць толькі пагаршацца, бо ад нахлебнікаў заўжды рана ці позна пазбаўляюцца. А новы расійскі ўрад ужо не будзе звязаны братнімі абяцанкамі старога і пачне праводзіць у дачыненні да нас больш жорсткі, прагматычны курс.

Відаць з гэтых абставін наша кіраўніцтва і робіць шматлікія захады па пошуку новых эканамічных праектаў. Але карысці мала. Не паспелі адгучаць пераможныя воклічы ад радасці, што Іран дапусціў Беларусь да распрацоўкі нафты,як прадстаўнікам прэсы стала вядома, што радовішча Джофейр, выдзеленае нам пад распрацоўку, замініравана. І толькі на размініраванне патрэбна каля паўгода і дзесяткі мільёнаў даляраў.

"Нашы" нафтавыя палі ў Венесуэле захоўваюць толькі цяжкую нафту, якую ні дабываць ні перапрацоўваць па нашым абсталяванні нельга. У дадатак да гэтага трэба шукаць вялізныя грошы на закупку заходняй тэхнікі і тэхналогіяў, а прадаваць венесуэльскую нафту давядзецца ў ЗША, як самому блізкаму і валодаючаму тэхналогіяй перапрацоўкі цяжкай нафты пакупніку. Уяўляю сабе будучыя перадавіцы "чэсных" беларускіх газет: "Беларусь ратуе Амерыку!" "Патопім капіталістаў у братняй венесуэльскай нафце!" і г.д.

Але, на шчасце, і да нашага кіраўніцтва пачынае сёе-тое даходзіць. Як бы ні зневажалі нашы ўлады Заходнія краіны, як бы не цкавалі сваю грамадскасць арыштамі, штрафамі, турмамі,усё роўна, нават самым цемрашалам камунізму прыходзіцца зразумець, што без заходніх тэхналогій і капіталаў нам не выжыць. А заходні бізнес і рад бы сюды прыйсці, але стрымліваецца сваімі ўладамі, праз адсутнасць у нас дэмакратыі. Пэўныя праекты, асабліва ў сферы энергетыкі, з заходнімі фірмамі ўсе ж ажыццяўляюцца, ці распрацоўваюцца.

Але яны прыводзяць да паступовай страты намі, беларусамі, кантролю над такой важнай галіной. Таму той факт, што нас марудна, але ўпэўнена "засмоктвае" цывілізаваны свет бясспрэчны. Але, паважаныя абывацелі, пагадзіцеся. Чым гойсаць па Іранах, Кітаях ды Венесуэлах у пошуках "халявы", а потым, не знайшоўшы, распрадаваць наша народнае багацце таўстасумам з Захаду ці з Усходу, мо лепей было б даць свайму народу падняцца з кален. Вырасціць сваіх бізнесменаў, а не армію чыноўнікаў-кантралёраў ды міліцыянтаў з дубінкамі.

Мне цяжка зразумець нашы улады. Мажліва, для іх жыццё - гульня. Але для нас, паважаныя абывацелі, іх гульня - наша жыццё. І толькі ад нас залежыць, ці здолеем мы стаць гаспадарамі ўласнага жыцця і змусім уладу выконваць нашы інтарэсы.

Андрэй Юркоў,

тэл. 623 61 08

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач