На мінулую маю публікацыю “Як рэфармаваць вёску?”, якая тычылася аграрнай рэформы на сяле, прыйшло болей за два дзясяткі водгукаў. Іх напісалі карыстальнікі сайта www.horki.info. Сёння паспрабую адказаць на некалькі найбольш важных пытанняў, якія мне задалі мясцовыя інтэрнаўты.
Што рабіць з распаёўкай?
На маю прапанову па падзелу калгаснай зямлі на паі было пытанне: “Тут вельмі шмат праблем: каму і колькі даваць, якой зямлі (зямля нават у адной гаспадарцы – розная, аднаму дадуць каля дома, іншаму – за трыдзевяць зямель), ці трэба даваць маладым спецыялістам, якія працуюць у калгасе толькі год ці два?”
Безумоўна, распаёўка – не простая задача, але патрэбная. Складанасцяў будзе процьма. Аднак трэба ўлічваць, што я тут не наватар. Даўно існуюць агульнапрынятыя метады і падыходы, якімі нам давядзецца скарыстацца, калі паўстане патрэба даць людзям зямлю ва ўласнасць. Ранейшыя напрацоўкі ў гэтай галіне можна перагледзіць, адаптаваць да сучасных умоваў – тут навуковы патэнцыял БДСГА будзе неацэнным. Але без вырашэння зямельнага пытання вёска не ажыве, селянін і далей будзе абсалютна абыякавым да вынікаў працы.
Ці ствараць холдынгі ў малочнай галіне?
Прагучала цікавая думка: “Лепей за ўсё вырашыць праблему з перапрацоўкай, аб'яднаўшы малаказаводы ў холдынгі. Такім чынам паўстануць тры-пяць буйныя холдынгі для перапрацоўкі малака. Бо для добрага малаказавода неабходны інвестыцыі. Кошт той жа нержавейкі з 2000 года вырас у разы. Абсталяванне танным не будзе. Справіцца змогуць толькі буйныя кампаніі”.
Лічу, што сыходзіць нашаму заводу пад буйныя холдынгі немэтазгодна. Горацкі раён – унікальны ў развіцці малочнай галіны. Маем 50 000 т малака ў год, урадлівыя меліяраваныя палі, высокапрадуктыўны статак, навуковыя кадры БДСГА. Ужо на базе гэтага можна паспрабаваць вырабляць эксклюзіўны па якасці прадукт і прадаваць яго з вялікай выгадай.
Некаторыя вытворцы малака ў нашым раёне маюць досвед працы з сусветна вядомымі харчовымі брэндамі “Данон”, “ВімБільДан” і ведаюць, як атрымліваць прадукцыю еўрапейскіх стандартаў якасці. Гэты досвед можна досыць хутка перанесці на астатнія гаспадаркі раёна. Але атрыманае якаснае малако ў гэтым выпадку ўжо не вывозіць як сыравіну, а перапрацоўваць у гатовую прадукцыю на ўласным заводзе.
Безумоўна, на сёння ў горацкага завода няма дастаткова фінансавых рэсурсаў, каб закупляць малако высокай якасці і па высокім кошце. Таму адзінае, чым наш завод можа зацікавіць вытворцаў сыравіны – доля ўласнасці і, адпаведна, удзел у размеркаванні будучых прыбыткаў ад працы заводу. Пра гэта я і пісаў мінулы раз.
А што б было, каб завод далучылі да холдынгу “мясцовага разліву”? Адзін такі ў нас прыклад у вобласці ўжо ёсць. Далучаныя да холдынгу рэгіянальныя заводы ў большасці пачалі працаваць як малакапрыёмныя пункты, якія збіраюць сыравіну і перапраўляюць яе на буйныя перапрацоўчыя лініі. Са станоўчага – знізіліся выдаткі, узрасла загрузка працуючых вытворчых магутнасцяў, павялічыўся аб’ём аднастайнай брэндавай прадукцыі. Але ці палепшылася фінансавае становішча вытворцаў прадукцыі, сялян? Калі і наш завод будзе далучаны да такога холдынгу, дык перапрацоўка сыравіны будзе адбывацца не ў Горках, і даданая вартасць (заробкі, падаткі) будзе даставацца не нашаму раёну.
Разам з тым, паўтаруся, мясцовы завод захаваем у будучых жорсткіх канкурэнтных умовах, толькі калі здолеем вырабляць уласны якасны брэндавы прадукт. Тады і завод будзе працаваць, і рабочыя на сваіх месцах застануцца.
Давальніцкая схема
Адзін з каментатараў спы-таўся: “Ці могуць калгасы самі рэалізоўваць прадукцыю масласырзавода? Схема такая: здаём малако, атрымліваем па дамоўленай цане сыр, самі рэалізуем, зарабляем такім чынам грошы.”
На мой погляд, даходу ад гэтага больш не стане. Усё-ткі ў дадзеным выпадку кожны павінен займацца сваёй справай. Тым больш досвед паказвае, што ўсе давальніцкія схемы ўзнікаюць там, дзе няма празрыстых, зразумелых умоваў гаспадарання.
Андрэй Юркоў |
Каментарыi
Еще вопрос чего, как и с чем объединять. В любом случае надо ставить во главу угла хороший менеджмент, но откуда он на селе? Теоретики без опыта управления тоже плохо, пусть у них и есть опыт работы в крупных компаниях. Плохо и иметь испорченного совком менеджера.
Что касается конкуренции, а она так и так приведёт к укрупнению. Это закон природы и экономики. Так лучше бы немного ей помочь, хотя бы в той степени, которая бы обеспечивала хорошие обороты молокозаводам.
Он не Алесь, а Андрусь, это во-первых. ) А во-вторых, он руководил и до сих пор руководит))) Вот сцылко: horki.info/andrej-jurkou.html
Там у Юркова-старшего такой опыт управления, что грех не поделиться с сыном. Думаю, что и делится.
Вообще его рассуждения на мой взгляд от академических далеки. Вот мои рассуждения - более теоретические, поэтому интересно обменяться мнениями.
А собакам лишь бы лаять...
Вот не надо ля-ля завод давно продали с потрохами россиянам. Чего государство должно менять оборудование на частном заводе?