Узгорак
Реклама Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

Ці такі хакей нам патрэбны?
17.01.2011 г.

Такой заснежанай і незапатрабаванай застаецца хакейная пляцоўка ў Дрыбіне

У нядзелю Бог паслаў нам цудоўны зімовы дзень з лёгкім марозцам і сонейкам. У такі дзень душа так і просіцца пагуляць, атрымаць асалоду ад канькоў, лыжаў, проста пешай прагулкі.

Асабіста мне больш даспадобы пакатацца на коўзанцы, а яшчэ лепей – пагуляць у хакей. Але здзейсніць гэта жаданне ў нашай “хакейнай” краіне, аказваецца, справа няпростая.

У Дрыбіне хакейная пляцоўна ёсць каля школы, у прынцыпе досыць неблагая. Нават ёсць добрае асвятленне, бо вечары ўзімку цёмныя і без дадатковага святла не пагуляеш. Але ці то сродкаў, ці то жадання ў мясцовых чыноўнікаў на падтрыманне гэтай пляцоўкі ў працоўным стане няма.

Шмат разоў я звяртаўся да мясцовых кіраўнікоў з гэтай нагоды, але атрымліваў адказы прыкладна ў такім стыле: табе трэба, ты і займайся гэтай справай.

Я то не супраць і пры першай магчымасці дапамагаю чысціць снег ды заліваць лёд. Бо з дзяцінства памятаю, што чыстка снегу – палова трэніроўкі хакеіста. Але, як бачыце, адным маім энтузіязмам гэту сцяну чыноўнічай абыякавасці не прабіць.

Выходзіць, што няхай дзеткі не гойсаюць на каньках, а сядзяць па хатах у такі зімовы дзень за камп’ютарамі, ці, старэйшыя, за півам.

З Горкамі справа асобая. Гледзячы па ўсім, не ведаю як далей, але ў бліжэйшыя два гады (я ж аптыміст) Горацкаму хакею капец. І што таму віной, сказаць цяжка. Ці то лядовы палац, які плануць адчыніць да Дажынак 2012 года, ці нядбайнасць адказных асобаў, якія разламалі пад будоўлю палацу старую добрую хакейную пляцоўку. Аднесці палац далей на 60 метраў ніхто не здагадаўся ці не захацеў, таму добра асветленую пляцоўку разламалі, а новую залілі проста па… зямлі.

Дзякуй, канечне, горацкім чыноўнікам ад спорту, што ёсць хоць якое месца для хакею, але рэльеф лёду там, бы сопкі Манчжурыі.

У дадатак няма нармалёвага асвятлення, таму ўвечары, калі сканчаецца працоўны дзень, не пагуляеш. Вось і не сабраць сёння ў Горках і дзясятка дарослых, каб патрэніравацца.

Мінулы год на старой пляцоўцы ладзілі цудоўныя хакейныя турніры між камандамі з суседніх раёнаў.

Сёлета, мне здаецца, што запрасіць той жа Шклоў будзе сорамна. Бо ў Шклове ўмовы для гульні і, як вынік, самі хакеісты – зусім іншага ўзроўню.

Безумоўна, я добра ўяўляю, што праблем у нашай краіне меней з кожным годам не становіцца, грошай не стае. Але хто дадумаўся мінімум на два гады пакінуць у “хакейнай” краіне горад з 30 тысячамі насельніцтва без хоць адной нармальна прыстасаванай хакейнай пляцоўкі?

Складваецца ўражанне, што прапаганда здаровага ладу жыцця і заняткаў спортам у нас – толькі на словах.

А на справе – моладзь і дарослых заахвочваюць мацаваць здароўе на канапе з куфлем ці пляшкай піва за праглядам спартовых телетрансляцый. Дык дакуль жа будзе ў нас, паважаныя землякі, такі хакей?

Адрэй Юркоў

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 observer 2011-01-18 20:00
К сожалению, многое у нас делается лишь на словах.
Цытаваць
 
 
0 #2 неместный 2011-01-18 20:59
И так уже лет сто...
Цытаваць
 

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач