Узгорак
Горки БГСХА Дрибин Мстиславль Пустынки Добрая Ленино Паршино Рясно Горкі БДСГА Дрыбін Мсціслаў Пустынкі Ходасы Паршына Расна Horki Gorki Drybin
Надвор'е ў Беларусі - %D0%93%D0%BE%D1%80%D0%BA%D1%96

першаябібліятэкавідэаinternet-рэгіёнуфоруммапапра horki.infoкантактыenglish
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
Лепшы вучань Дрыбіна
09.03.2010 г.
На мінулым тыдні ў сценах Дрыбінскай сярэдняй школы праводзіўся доўгачаканы конкурс “Вучань года”. Штогод журы ў складзе кіраўніцтва школы (дырэктара, завучаў і настаўнікаў) выбірае вучня, годнага такога звання. Кожны ўдзельнік мусіць паказаць не толькі веды, набытыя ў школе, але і свае творчыя здольнасці.

Сёлета для ўдзелу ў мерапрыемстве было адабрана шэсць лепшых вучняў. У першым этапе конкурсу ўдзельнікі мусілі прадставіцца, расказаць пра свае інтарэсы і планы на будучыню. Можна адзначыць, што кожнае прадстаўленне было арыгінальным і непадобным да іншага.

Усе канкурсанты вельмі хваляваліся, але пераадолець хваляванне ім дапамагалі аднакласнікі-заўзятары. Наступным этапам быў конкурс красамоўства. Трэба было як можна прыгажэй адказаць на прапанаваную тэмы. Напрыклад, “Школа ў маіх вачах”, “Мой любімы настаўнік”, “Чалавек, які з’яўляецца для мяне прыкладам”, “Што я магу зрабіць для сваёй краіны” і г.д. Гэта пытанні, над якімі трэба было не мала падумаць, але ўдзельнікі паспяхова справіліся.

Затым быў конкурс, дзе трэба было ўспомніць пройдзены курс школы. І з гэтым таксама не было ніякіх праблемаў. На большасць пытанняў былі дадзены правільныя адказы. Апошнім завяршальным конкурсам было дамашняе заданне. Тут, канешне, у кожнага было сваё прадстаўленне. Некаторыя паказалі сябе як выдатных паэтаў, другія – добрых спевакоў, трэція – майстроў. Але, на жаль, трэба было выбіраць аднаго школьніка, які атрымае тытул “Вучня года”.

Па выніках конкурсу, лепшым быў прызнаны вучань 10 ”А” класа Антон Старасцін. Астатнія ж таксама ўзнагароджаныя, але ў іншых намінацыях. Дырэктарка школы Л.В. Тарасенка заахвоціла вучняў дыпломамі і падарункамі. А ў канцы мерапрыемства кожны выказаў сваё меркаванне пра правядзенне такіх конкурсаў. Усе былі задаволеныя і ніхто не збіраецца спыняцца на дасягнутым, а ўсё далей і далей удзельнічаць ды перамагаць.

Дар’я Юркова

 

падзяліся з сябрамі:

Апошняе ў фотаблогу

Відэа
Vinsent: Восеньскі вальс
 
Галоўнае на сайце

Cюжэты:

Чэмпіянат вобласці па футболе   Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Даслана чытачамі   Андрэй Юркоў   Уладзімір Ліўшыц   Акадэмія   Падзеі   Афіша   Рэгіянальнае развіццё   Сайт   Спынім карупцыю   АЭС

Навіны TUT.BY



Апытанні
Дзе Вы ёсць?

далучайся да нас: Горки вконтакте Відэа з Горак Горкі на twitter Мой статус

© 2010 horki.info Інфармацыйны сайт пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці.
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач
Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!