Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Наш адказ міністру
09.03.2010 г.
ЮркоўПрачытаў ва “Узгорку” пра дзень інфармавання ў Добрай, які адбыўся з удзелам міністра прыродных рэсурсаў Уладзіміра Цалко. Канешне, ні для якога дзейнага міністра самакрытыка, пакуль партфель у руках, не з’яўляецца моцным бокам. Але ж трэба, каб у словах прысутнічала хоць нейкая ўласная сціпласць. А то чытаю і дзіву даюся!

Усё ў нас цудоўна. Заробкі і дабрабыт растуць, 500-даляравая “палучка” да канца года непазбежна, як той крах “згнілага капіталізму”. Здаецца, што не за гарамі час, калі заходнія беспрацоўныя ламануцца ў нашы амбасады па візы, каб хутчэй прыехаць і будаваць беларускія аграгарадкі. Ну, а калі некаму не падабаецца смурод ад фермы ці тое, што ў раку якое паскудства зліваюць – няма праблемаў: зачынім фермы і няхай тутэйшыя “эстэты” сядзяць без працы.

Безумоўна, мы жывём не на “дзікім Захадзе” і, нават, не ў “нестабільнай” Украіне. Там міністры залежаць ад інтарэсаў простых грамадзян і заўсёды знаходзяцца пад ударамі крытыкі з розных бакоў. Ім, канешне, цяжка, але гэты скрыжаваны агонь дапамагае пазбегнуць непрадуманых, шкодных для грамадства рашэнняў і, увогуле, прымушае ўладных чыноўнікаў быць больш адказнымі. Нашы ж, здаецца, настолькі адарваліся ад народу, што “носу не дастаць і сажнем”.

Ну як можна казаць пра 0,6% беспрацоўных у Горацкім раёне, калі сотні нашых знаёмых, родных, сваякоў вымушаны шукаць працу за межамі Беларусі? Мы ж гэта ўсё з вамі ведаем. Які сэнс сёння рэгістравацца беспрацоўным за тыя 50 ці 80 тысяч рублёў? Мы ж не Польшча або Прыбалтыка, дзе тры месяцы пасля звальнення плацяць 80% заробку, а потым яшчэ дапамогу ў памеры 250-300$.

А як можна паверыць, што заробкі ў калгасах па 700-800 тысяч? Дзе яны ёсць? Тое, што іх сёння там-сям яшчэ налічваюць, грэе мала, бо плаціць, збольшага, няма чым. І кожны апошні дзень месяца чыноўнікі сядзяць і чухаюць патыліцы: дзе пазычыць грошы на заробкі для ляжачых калгасаў і заводаў? І, як выйсце, там-сям пачынаюць ужо зніжаць фонд аплаты. Атрымліваецца цікавая рэч. Кіраўнікі прадпрыемстваў выконваюць непрадуманыя загады чыноўнікаў, якія вядуць нашы прадпрыемствы да банкруцтва. А потым кіраўнікі стаяць вінаватыя перад тымі самымі чыноўнікамі за тое, што не ў стане выплаціць народу заробленыя грошы.

Вось і па дадзеных статыстыкі сярэдняя зарплата па краіне за студзень бягучага года ў параўнанні са снежнем мінулага скарацілася на 8,5%. Але, я ўпэўнены, гэта толькі “першая ластаўка”. Далей бязглуздыя загады па росце ВУПа (вала) могуць прывесці знікнення грошаў у кішэнях беларускіх працаўнікоў.

Што ж да прапановы міністра, каб людзі прагаласавалі за закрыццё комплексу, дык не пагаджуся. Ёсць шмат іншых рэчаў, за якія людзям, сапраўды, варта прагаласаваць. Напрыклад, за тое, каб прыватным прадпрымальнікам ізноў дазволілі наймаць на працу не толькі блізкіх сваякоў. Таксама людзям можна было б прагаласаваць за спрашчэнне айчыннай падатковай сістэмы, якая амаль што ў сусветных лідэрах па складанасці і заблытанасці. А яшчэ лепей прагаласаваць за скарачэнне міністраў, а вызваленыя сродкі накіраваць на медыцыну. Ці так?

Безумоўна, у галовы нашых седакоў-чыноўнікаў, якія моцна ўчапіліся ў лейцы ўлады, такія думкі не прыходзяць. А калі і прыходзяць, дык пужаюць, як ладан нячысціка. Але мы, паважаныя землякі, мусім ставіць гэтыя пытанні перад імі, бо інакш змен да лепшага не дачакаемся.

Андрэй Юркоў

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 Піліпка-сынок 2010-03-10 00:15
Міністр усё прачытаў і паклаў сабе ў стол ))))
Цытаваць
 
 
0 #2 observer 2010-03-10 00:24
Да, Юрков, конечно, смелый человек. Не каждый скажет то, что многие видят. О чем многие молчат.
Цытаваць
 
 
0 #3 Immigrant 2010-03-10 16:13
Vel'mi padabalasia pra: А потым кіраўнікі стаяць вінаватыя перад тымі самымі чыноўнікамі за тое, што не ў стане выплаціць народу заробленыя грошы.
Kali ia prieggay za miagi da domy, sdiyliae to shto ni choga ne zmenietza, zysim nichoga. i tolki novia "marazmi" nashaga kirayniztva pradaygayz zdiyliat. No galoynae - hlysiat' prama y tvai vochi. Zi Ia, ti, mi ne bachim shto praishodziz? Hazey bi git na radzime, ale hazelasa kab dzeti ne gili y gatim "...." Bydgem chakaz крах “згнілага капіталізму” tyt :)
Цытаваць
 
 
0 #4 Paolo 2010-03-14 14:36
Вы только не думайте, что со сменой власти у нас что-то изменится. Что касается безработицы - Россия рядом.
Цытаваць
 
 
0 #5 Cynic 2010-03-14 20:35
Paolo, vi adzin z tix, xto kaja wto mi ne gorw drugix jivem?? i uvogule use dobra, es'c' wto es'ci, es'c', wto pici, nu i dobra... i sapraudi, navowta nam getiya zmeni? cikava, kol'ki takix yaw4e? mabic', kali bol'waja 4astka--dik i ne budze nijakaj zmeni ulas'ci... i use budze "dobra", yak i bilo...tak???
Цытаваць
 
 
0 #6 observer 2010-03-15 21:15
Paolo! Даже без смены власти меняются многие вещи в Беларуси. Жизнь не стоит на месте!
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце
Апытанні
Ці трэба захаваць дом Максіма Гарэцкага ў Горках?

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач