Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданнівідэаблогinternet рэгіёнуфорумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
Стэнд з Бібліямі знішчаны
29.06.2009 г.
У Горках улады знішчылі прыватную рэлігійную выставу

Горацкія ўлады ліквідавалі стэнд ініцыятара збору подпісаў супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі, верніка незарэгістраванай пратэстанцкай суполкі “Свабода ў Госпаду” Пятра Маланачкіна.

17 чэрвеня адміністрацыйная камісія райвыканкаму за несанкцыянаванае ўсталяванне стэнду пакарала актывіста штрафам у памеры 175 тысяч рублёў. Пётар Маланачкін цвердзіць, што ў пастанове камісіі нічога не сказана пра тое, што стэнд павінны зламаць.

Паводле актывіста, на стэнд ён выкладаў на працягу пяці гадоў літаратуру хрысціянскага зместу.

Стэнд неаднойчы ўжо ламалі, аднак актывіст упарта яго аднаўляў. Людзям ён не замінаў, скаргаў ад іх не было. Што да літаратуры, то яна на стэндзе не залежвалася.

“Сёння а палове дзесятай прыехалі сем чалавек, два з іх былі міліцыянтамі. Яны ўзялі лом, малаток і пачалі ламаць. Ніякіх дакументаў яны мне не прад’яўлялі. Пасля таго як усё было зроблена, усё, што засталося ад стэнду, і літаратуру, якая на ім была, яны забралі з сабою. Я патэлефанаваў у міліцыю, начальнік сказаў, што разбярэцца. У гэта я не надта веру. Таму напісаў яшчэ скаргу ў пракуратуру”, — паведаміў “Свабодзе” Пётар Маланачкін.

Што да выраку адміністрацыйнай камісіі, то спадар Маланачкін яго абскардзіў і цяпер чакае, калі адбудзецца разгляд скаргі.

У лістападзе 2007 году Пётар Маланачкін ініцыяваў у Горках збор подпісаў супраць будаўніцтва ў раёне атамнай электрастанцыі.

Ад таго часу было сабрана пяць тысяч подпісаў. Першыя дзве тысячы даслалі прэзідэнту і ўраду ўвесну 2008 году. Наступныя тры — пры канцы сёлетняга красавіка. Днямі спадара Маланачкіна паінфармавалі лістом, што адказ на дасланыя подпісы павінен даць Горацкі райвыканкам.

svaboda.org

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 сержант 2009-06-30 22:10
ну и кому мешал стенд декор не портил а о вере пусть каждый верит в то что он хочет (я ни в бога ни в Т ДЕЛО НЕВ ЩИТЕчерта ) может дело нев стенде а именно в том чьими руками установлен Власть не любит тех кто с какой либо стороны ей не угоден
Цытаваць
 
 
0 #2 неместный 2009-07-01 09:21
Ну, даже если верующие неугодны власти, тогда кто этой власти угоден?
Цытаваць
 

Апошняе ў фотаблогу

Відэа
Vinsent: Восеньскі вальс
 
Галоўнае на сайце

Cюжэты:

Чэмпіянат вобласці па футболе   Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Даслана чытачамі   Андрэй Юркоў   Уладзімір Ліўшыц   Акадэмія   Падзеі   Афіша   Рэгіянальнае развіццё   Сайт   Спынім карупцыю   АЭС

Навіны TUT.BY



Апытанне

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2006-2010.

Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач