Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Эканамічны патэнцыял Дрыбінскага раёну

Прамысловасць

Сярод новых прадпрыемстваў, які стварылі працоўныя месцы ў раёне вызначаецца УКП “Бытпаслугі”, якое набыла і ўсталявала абсталяванне па вытворчасці тратуарнай пліткі і жалезабетонных вырабаў. Плануецца набыццё і ўсталяванне абсталявання па тэхнічным абслугоўванні аўтамабіляў (балансоўка, шынамантаж і іншыя віды паслугаў). Будаўнічая арганізацыя “Будмантажгрупа” – займаецца будаўніча-мантажнымі работамі. На базе УКДПП “Рамбуд” створана дзяржаўнае прадпрыемства “Дрыбінская ПМК №4”. З 2007 году ў раёне працуе ТДА “МалПрамБуд”, якое займаецца вытворчасцю корпусных вырабаў з ліставога металу.

Сельская гаспадарка

Асноўны накірунак мясцовай сельскай гаспадаркі – мяса-малочная жывёлагадоўля. У раслінаводстве галоўнае месца займаюць зерневыя культуры – 49% у структуры пашы. Мясцовыя сельскагаспадарчыя арганізацыі выкарыстоўваць 40,9 тыс. га зямлі, у тым ліку сельскагаспадарчых угоддзяў – 37,5 тыс. га, у тым ліку пашы – 28,3 тыс. га..

У раёне акрамя саўгасаў дзейнічаюць таксама сялянска-фермерскія гаспадаркі “Прагрэс”, “Канстанцін”, “Снежань”, “Іва”, Рынга С.В. і інш.

У сельскай гаспадарцы Дрыбінскага раёна працуюць 1469 чалавек, у тым ліку ў жывёлагадоўлі – 644 чалавекі, у тым ліку 159 даярак, 172 механізатары і 217 чалавек у паляводстве. Машына-трактарны парк налічвае 130 грузавых аўтамабіляў, 228 трактароў, 82 зернеўборачныя камбайны.

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы складае 15715 галоваў, у тым ліку 6875 кароў, 3900 свіней.

 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце
Апытанні
Ці трэба захаваць дом Максіма Гарэцкага ў Горках?

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач