Увод у дзеянне жылля, кв. м.
За 2007 год у раённым цэнтры было ўведзена ў дзеянне 462 кв. м жылля
Месцы адпачынку
Спартыўная база Дрыбінскага раёну ўключае ў сябе 6 ціраў закрытага тыпу, 8 спартыўный залаў, 1 басейн, 28 пласкасных спортпляцовак і 16 памяшканняў для заняцця спортам.
У Дрыбіне працуе цэнтр фізкультурна-масавай і спартыўнай работы. У яго ўваходзяць спортзала агульнага прызначэння, зала для настольнага тэнісу і трэнажорная зала.
В раёне працуе дзіцяча-юнацкі клуб фізічнай культуры, у якім на сёння займаецца каля 300 чалавек. Зараз у клубе дзейнічае секцыя дзюдо, хакею, футболу, баскетболу, шахматаў і шашак, настольнага тэнісу.
У вёсцы Кароўчына працуе абсталяванае месца адпачынку на базе ПУП “Рыбацкае падвор'е”. У 2006 годзе яно заняло трэцяе месца на рэспубліканскім конкурсе «На лепшае ўтрыманне месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон водных аб'ектаў». Знаходзіцца ў 50 км ад Магілёва. Інфраструктура сядзібы: Дом рыбака, два гасцявых домікі (на 2 і 5 месцаў), на беразе возера – 4-х месны домік, альтанка. Плошча вадаёму – 44,4 га, працягласць – 2800 м. Водзіцца буйны шчупак – злоўленыя асобнікі дасягалі 7,5 кг, платва, карась, окунь, краснапёрка. Адбылося зарыбленне карпам, ляшчом, амурам, таўсталобікам, лінем. На падвор'і ёсць чаўны, працуе пракат катамаранаў.
Культура
Культурным абслугоўваннем насельніцтва Дрыбінскага раёну займаецца раённы Цэнтр культуры, 7 сельскіх Дамоў культуры, 3 сельскія клубы, 3 клубы-бібліятэкі, Дом рамёстваў, аўтаклуб, 9 сельскіх бібліятэк, 2 бібліятэкі-клубы, раённая і дзіцячая бібліятэкі, раённы гісторыка-этнаграфічны музей, цэнтралізаваная дзіцячая школа мастацтваў і 6 яе філіялаў, кінавідыёсетка.
Турысты могуць наведаць Спаса-Прэабражэнскую царкву, касцёл у в.Расна (19 ст.), панскую сядзібу ў в.Расна, грамяшчую крыніцу ў в.Расна, Пакроўскую царкву ў в.Кішчыцы.
Гасцёўня
Гасцёўня “Дрыбін” класа “дзве зоркі”.
Адрас: г.п. Дрыбін, вул.Леніна, 37.
Тэл.: +375 (2248) 2-53-19.
Сродкі масавай інфармацыі
Назва |
Заснавальнік |
Наклад |
Фармат |
Перыядычнасць |
Тэматычныя накірункі |
Газета “Савецкая вёска” |
райвыканкам |
2000 |
4-8 палос А4 |
2 на тыдзень |
Афіцыйная інфармацыя |
Газета “Дрыбінскі выбар” |
Андрэй Юркоў, прыватная асоба |
299 |
4 пласы А4 |
2 на месяц |
Грамадска-палітычная |
Раённае радыё |
райвыканкам |
|
|
5 на тыдзень |
Афіцыйная, забаўляльная інфармацыя |
“Узгорак” |
ПГУП "Узгорак" |
8 палос А3 |
1 раз на тыдзень |
Агульна-палітычнае выданне |
|