Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Мсціслаўскі раён: геаграфічная даведка
MscislauМсціслаўскі раён размяшчаецца ў паўночна-ўсходняй частцы Магілёўскай вобласці. Заснаваны 17 ліпеня 1924 года і займае тэрыторыю ў 1.3 тысячы км2. Насельніцтва раёна – 32.8 тысячы чалавек, з якіх толькі 38% жыве ў гарадскіх пасяленнях.

Мсціслаўскі раён мае 13 сельскіх Саветаў, 162 сельскія населеныя пункты.

Па тэрыторыі раёна працякае рака Сож з прытокамі Віхра (з Чорнай), Малатоўка, Чорная Натапа (з Белай Натапай), Волчас. У заходняй частцы раёна цячэ рака Кашэнка (прыток Проні), у паўночнай частцы – Рамаствянка (прыток Быстрай).

Лясы займаюць 15.8% плошчы Мсціслаўскага раёна. Гэта яловыя, хвойныя, бярозавыя, асінавыя, дубовыя, альховыя. Балоты займаюць 7.3 тысячы га, найбольшы па плошчы балотны масіў – Чорная Натапа. Помнікамі прыроды раёна з’яўляюцца крыніцы Белкава і Кагальная Студня.

Прамысловасць раёна прэзентаваная вытворчасцю ільновалакну, прадуктаў харчавання, камбікармоў, будаўнічых матэрыялаў. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мясамалочнай жывёлагадоўлі, вырошчванні кармавых і зерневых культураў, ільну, бульбы.

Праз Мсціслаўскі раён праходзяць чыгунка Орша-Крычаў, дарогі да Магілёва, Горак, Крычава, Чавусаў, Хіславічаў (Расійская федэрацыя) і нафтаправод Унеча-Полацк.

У раёне дзейнічае 19 сярэдніх школ, 4 базавыя, 4 пачатковыя, музычная раённая і 3 яе філіялы, дзіцячая юнацкая спартовая школы, дапаможная школа-інтэрнат, Дом дзіцячай творчасці, вышэйшая прафесійная вучэльня будаўнічага профілю, сярэдняе прафтэхвучылішча сельскай гаспадаркі, 19 дашкольных установаў, 26 клубаў, 57 бібліятэк, 5 бальніцаў, паліклініка, доктарская амбулаторыя, 20 фельдшарска-акушэрскіх пунктаў, санэпідэмстанцыя. Працуе гісторыка-археалагічны музей у Мсціславе і літаратурна-этнаграфічны музей на радзіме класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага ў вёсцы Багацькава.

Помнікі архітэктуры: царква ў вёсцы Басценавічы (канец XIX – пачатак XX ст.ст.), царква ў вёсцы Мазалава (пачатак XX ст.), Успенскі манастыр (заснаваны ў 1380 годзе) – знаходзіцца ў 2 км на поўдзень ад вёскі Пустынкі, царква Іллі Прарока ў вёсцы Слаўная (першая палова XIX ст.), царква ў вёсцы Сялец (другая палова XIX ст.).

Карысныя выкапні: торф, сапрапель, фасфарыты, мел, цагельныя гліны і суглінкі, пясчана-гравіявыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі.

 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце
Апытанні
Ці трэба захаваць дом Максіма Гарэцкага ў Горках?

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач