Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Вядомыя людзі Дрыбіншчыны

Міхаіл Анікееў, старшыня Горацкага райвыканкама да кастрычніка 2010 года (в.Нікольск).

Мія Арбатава (1911 г., м. Дрыбін – 1990 г., Тэль-Авіў) – ізраільская балерына і выкладчыца класічнага балета.

Анатоль Астапаў, навуковец-медык, аўтар артыкулаў для Беларускай энцыклапедыі (в.Палуі).

Уладзімір Бутрамееў, празаік і драматург, сцэнарыст (в.Расна).

Ларыса Вераб’ёва, дацэнт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (в.Расна)

Сцяпан Гаўрусеў, паэт, перакладчык, лаўрэат літаратурнай прэміі імя А.Куляшова, (в.Новааляксандраўка).

Аляксандр Зевелеў (нар. 1921 г.) – расійскі гісторык, акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук.

Міхаіл Ісаеў, галоўны рэдактар Горацкай раённай радыёпраграмы “Голас Горацкага краю” (в.Кішчыцы).

Ніна Кавалёва, паэтка, аўтар паэтычных зборнікаў, (в.Еськаўка).

Самуіл Каляснёў, навуковец. У 20-я гады XX стагодзя – рэктар Сібірскай акадэміі сельскай і мясной гаспадаркі, дырэктар Сібірскага сельгасінстытута. У 30-60 гады – загадчык кафедры Маскоўскай сельгасакадэміі імя Ціміразева. (в.Алюты).

Вячаслаў Капыцін, гісторык, даследчык. Аўтар манаграфіі “Археялагічныя помнікі Дрыбінскага раена” (в.Трылесіна).

Мікалай Панічаў, Міністр станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР (1986-1991 г.г.), Старшыня Савета дырэктараў Расійскай асацыяцыі “Станкаінструмент” (в.Лукаць).

Петр Саламонаў, навуковец у галіне авіяцыйнай бяспекі, супрацоўнік АКБ ім.Сухога.

Залман Шыфрын (1910 г. Дрыбін – 1995 г. Натанія, Ізраіль) – бацька расійскага артыста Яфіма Шыфрына.

 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце
Апытанні
Ці трэба захаваць дом Максіма Гарэцкага ў Горках?

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач