Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Гісторыя Дрыбіна
Аўтар   
Паходжанне назвы звязваюць са словам «дзерба» – дзёрн, неапрацаваная зямля.

1569 г. – Дрыбін упершыню ўзгадваецца як шляхецкае ўладанне ў Мсціслаўскім ваяводстве.

XVII ст. – існаваў Новы Дрыбін.

1633 г. – Леў Сапега ў сваім тэстаменце згадаў «вёску і пушчу Дрыбінскую».

1654 – 1667 гг. – у вайну Расіі супраць Рэчы Паспалітай апынуўся ў цэнтры баявых дзеянняў.

8 кастрычніка 1660 г. – непадалёк ад Дрыбіна войска ВКЛ пад камандаваннем вялікага гетмана Сапегі перамагло маскоўскае войска Трубяцкога.

1708 г. – у Паўночную вайну (1700—1721) у Дрыбіне размяшчаліся кавалерыйскія атрады расійскага генерала Х.Боўра.

XVIII ст. – існаваў “Вялікі Дрыбінскі шлях”, які злучаў Крычаў, Мсціслаў з Оршай, Віцебскам, партамі Прыбалтыкі. Купцы і рамеснікі ахвотна адкрывалі ў Дрыбіне ўласную справу.

1708 г. – Дрыбін быў спалены рускімі войскамі.

1754 г. – у Расне створана езуіцкая місія.

1772 г. – у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, стаў мястэчкам у Чавускім павеце Магілёўскай губерні.

1784-1864 г.г. – Дрыбін быў цэнтрам маёнтка Цеханавецкіх.

1812 г. – у руска-французскую вайну Дрыбін занялі і спалілі войскі Напалеона.

1830 г. – у Дрыбіне заснавана вінакурня.

1845 г. – шырокае выступленне дрыбінскіх сялян супраць расійскага царызму. Жорстка задушана.

24 красавіка 1863 г. – на шляху да Расна ў Дрыбіне (у маёнтку) спыніўся на адпачынак Горацкі паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Людвіга Звяждоўскага, паплечніка Кастуся Каліноўскага.

1877 г. – Дрыбін стаў уласнасцю Урангеля фон Гюбенталя.

1880 г. – цэнтр воласці; налічваў 250 двароў, існавалі царква, два малітоўныя дамы, валасная ўправа, лякарня, два млыны, школа пісьменнасці. Праводзіўся штогадовы кірмаш. У гэты час стала вядомым майстэрства шапавалаў і іх мова – “катрушніцкі лемязень”.

1902 г. – пачалі працу пажарныя таварыствы і добраахвотная дружына.

1910-1911 г.г. – адкрыта паштова-тэлеграфнае аддзяленне, ашчадная каса.

1 студзеня 1919 г. – вернуты ў склад Беларусі (БССР), аднак 16 студзеня перададзены РСФСР.

1921 г. – адкрыты дзіцячы сад.

1924 г. – Дрыбін вернуты БССР, цэнтр раёну.

1924 г. – вёску Расна Дрыбінскага раёна наведаў класік беларускай літаратуры Якуб Колас.

1924 г. – створана сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, пачалі дзейнічаць пункты агранамічны, зернеачышчальны і па пракаце сельскагаспадарчай тэхнікі, хата-чытальня.

У 1920-ыя ў Дрыбіне працавалі вадзяны і нафтавы млыны, кузня, кравецкая майстэрня, шавецкая майстэрня, смалакурны завод, крухмальны завод і нш.

14 ліпеня 1941 – кастрычнік 1943 г. – пад нямецкай акупацыяй, нацысты зрабілі тут лагер смерці, дзе знішчылі 2500 чалавек. Аднак падчас вайны ў мясцовасці дзейнічалі партызанскія групы і брыгада “Звязда”.

Кастрычнік 1943 г. – частка раёна была вызваленая. Але фронт стаяў па рацэ Проня да 23 чэрвеня 1944 года і ў выніку баявых дзеянняў Дрыбін быў цалкам разбураны.

16 верасня 1959 г. – скасаванне Дрыбінскага раёну, цэнтр сельсавету.

29 снежня 1989 г. – ізноў цэнтр раёну.

1989 г. – у Дрыбінскі раён пераселены ахвяры аварыі на ЧАЭС з забруджаных зямель Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. У лістападзе 1996 г. ў межы г.п. Дрыбін уключана в.Стары Дрыбін.

19 лістапада 1997 г. – Дрыбін атрымаў афіцыйны статус мястэчка (пасёлак гарадскога тыпу).

26 лютага 2003 г. – зацверджаны герб Дрыбіна, які быў распрацаваны дзяржаўнай геральдычнай службай Рэспублікі Беларусь.

Цікава

У Дрыбінскім раёне ў вёсцы Карэбы знаходзіцца курган часоў Кіеўскай Русі, у вёсках Асінаўка, Вуглы, Крукаўшчына і інш. – стаякі каменнага веку, у в.Навасёлкі- гарадзішчы днепра-дзвінскай культуры.
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце
Апытанні
Ці трэба захаваць дом Максіма Гарэцкага ў Горках?

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач