|
Маразы. Школы закрываюцца. |
|
03.02.2012 г. |
Праз халоднае надвор’е ад сёння ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах школьныя заняткі прыпынены. У Мсціславе навучальныя ўстановы закрыліся яшчэ ўчора – 2 лютага.
Моцныя маразы прымусілі спыніць навучальны працэс у шэрагу рэгіёнаў Беларусі. Пакуль трымаецца толькі Мінск. Паводле афіцыйных дадзеных, у Магілёўскай вобласці не працуе 82 школы. Найбольшая колькасць – у Горацкім (21) і Мсціслаўскім раёнах (20).
Рашэнне пра спыненне заняткаў на час істотнага пахаладання прымаюць мясцовыя органы ўлады. |
Каментарыi