Узгорак
Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

100 гадоў маршалу Якубоўскаму. Заключэнне.
27.01.2012 г.
Вядомы гісторык і краязнаўца Уладзімір Ліўшыц працягвае друкаваць часткі сваёй новай кнігі да стагадовага юбілея з дня нараджэння нашага земляка, двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Ігнацьевіча Якубоўскага (на фота).

Наперад на Берлiн i Прагу!

Апошні акт вялікай бітвы. Зноў рэйд. Наперадзе – Берлін! Якубоўскаму прысвоена званне генерал-маёра. Ён ужо намеснік камандзіра 7-га гвардзейскага танкавага корпуса (пазней ён атрымаў найменне і Берлінскага) танкавага корпуса.

Гэта было праслаўленае танкавае злучэнне, якое прайшло ў складзе 3-й гвардзейскай танкавай арміі баявы шлях ад Казельску і Курска да Берліна і Прагі. Перад танкістам была пастаўлена задача – атакаваць Берлін з поўдня. Адным з арганізатараў імклівага прасоўвання танкавых частак на Берлін з поўдня быў генерал Якубоўскі.

Пасля баявых дзеянняў у Сілезіі армія i корпус былi даўкамплектаваны і знаходзiлiся ў 130 - 150 км ад Берліна.

«С воодушевлением готовились к бою гвардейцы нашего танкового корпуса.– успамiнаў Якубоўскi. – На танках и самоходках появились надписи: "На Берлин!", "За Родину!", "Добьем!".

Один из таких танков с надписью "У меня заправка до самого Берлина!" стал для меня в Берлинской операции пунктом управления и средством передвижения. Правда, экипажу танка в ходе наступления пришлось не раз заправлять свою машину горючим, однако командирская машина всегда действовала безотказно».

Перад танкістам была пастаўлена цяжкая задача: фарсіраваць раку Нейсе і да зыходу першага дня аперацыі захапіць плацдарм на заходнім беразе ракі Шпрэе.

Раніцай 16 красавіка пасля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі танкавыя часткі падышлі да Нейсе. Танкісты пад кiраўнiцтвам Якубоўскага пад агнём праціўніка на працягу двух гадзін фарсіравалi раку Нейс, затым да ракі падышлі галоўныя сілы 7-га гвардзейскага танкавага корпуса. А наперадзе быў горад Вюнсдорф! Адзін з мноства нямецкіх гарадкоў. Якубоўскі тут затрымаўся ненадоўга. Асабістая праверка частак корпуса, сустрэча з камандзірамі, удакладненні, пажаданні.

Горад актыўна абстрэльвалі. Выпадковы снарад разарваўся блізка ад Івана Ігнатавіча. Шафёр звярнуў увагу – надарваны бот, шмат крыві. Машыну спынілі. Генерал спрабаваў устаць, але не змог. Яго адвезлі ў палявы шпіталь...

У сваiх успамiнах ён пазней напісаў: «Случилось так, что в боях за цоссенский рубеж в районе Барута, на окраине Вюнсдорфа, я был ранен и некоторое время лежал в полевом госпитале в Котценау (ныне Хоцянув). Однако душа рвалась к боевым товарищам, в родную армию, и я в первых числах мая оказался в Берлине».

А праз некалькі дзён, танкавая армія, дзе ваяваў І.Якубоўскі, здзейсніўшы 150-кіламетровы марш з-пад Берліна, да канца 5 мая засяродзілася на паўночным захадзе ад Дрэздэна ў гатоўнасці да кідку на Прагу.

Як вядома, у гэты дзень паўстала сталіца Чэхаславакіі. І гітлераўцы абрынулі на горад артылерыйскі агонь, кінулі танкі, авіяцыю. Палажэнне паўстанцаў было крытычным, і яны па радыё звярнуліся з заклікам аб дапамозе да Чырвонай Арміі.

Праз перавал у напрамку да Прагi наперадзе нашай танкавай арміі, як і раней, рухаўся перадавы атрад. На гэты раз яму былі вылучаны танкі з найбольшым запасам мотарэсурсаў. 8 мая стаў знамянальным тым, што ў ходзе наступлення 1-га Украінскага фронту надышоў вырашальны момант. Войскі зламалі супраціўленне фашыстаў у гарах. Танкавыя, а за імі агульнавайсковыя арміі фронту пераадолелі мяжу і ўступілі на раўніну.

Раніцай 9 мая ў Прагу адначасова ўвайшлі перадавыя злучэння 3-й і 4-й гвардзейскай танкавыя арміі. Да 10 гадзін агульнымі намаганнямі дзвюх армій пры актыўнай падтрымцы пражскіх баявых дружын сталіца Чэхаславакіі была ачышчана ад гітлераўцаў. У той жа дзень у Прагу ўступілі войскі двух іншых Украінскіх франтоў, у тым ліку 1-я чэхаславацкая танкавая брыгада.

Так, у Празе для нашага земляка скончылася Вялiкая Айчынная вайна.

У пасляванны час

У пасляваенны час Іван Ігнацьевіч працягваў ваенную службу. Да сакавіка 1946 г.– намеснік камандзіра танкавай дывізіі.

Найбагацейшы баявой вопыт патрабавалася асэнсаваць, прывесці ў сістэму, i наш зямляк садзіцца на акадэмічную лаўку Ваеннай акадэміi Генеральнага штаба.

Якраз у час вучобы, Іван Ігнатавіч першы раз пасля вайны ў ліпені 1946 года наведаў Горкі і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, дзе сустрэўся з выкладчыкамi i студэнтамi, жыхарамi нашага горада. Пасля цёплага спаткання герой разам з рэктарам акадэміі М.І.Каўцевiчам выехаў у родную вёску Зайцава.

У Магілёўскім абласным архіве, у асабістай справе М.І.Каўцевiча, мы знайшлі ліст І.І.Якубоўскага: «…желаю ВАМ самого наилучшего в Вашей работе, хорошего здоровья. Ещё раз большое спасибо за приём, за организованную встречу, за нашу короткую с Вами беседу.

Лично Вам – большое спасибо за то, что Вы уделили мне большое внимание, побыв со мной в той деревне, где я родился.

С приветом к Вам

Ваш земляк И.Якубовский. 16.06.46 г.»

У кнізе ўспамiн маршал пісаў: «Послевоенные дороги привели меня в деревню Зайцево, где я родился и вырос, в деревню, где до войны было 30 домов, а после нее – ни одного. Кругом пустырь. Люди ютились в погребах, жили впроголодь, вместо посуды пользовались консервными банками. Землю пахали на себе, сеяли дедовским способом - вручную.

Жуткая картина разрухи, которую оставили после себя германские варвары. Примерно такая же судьба постигла и соседние деревни Тригубово, Ползухи, Шелохановка, Ленино, Андрюхи...

Расстались с семьей, с деревней Зайцево, ушли в армию и два моих брата – Александр и Кирилл. Первый – красноармеец, второй – политработник, ставший впоследствии комиссаром полка. Фронтовая судьба так и не свела нас вместе, раскидала по разным дорогам.

В сорок первом погиб смертью храбрых Александр, в сорок втором – Кирилл Якубовский. А еще позже я узнал о другой трагической истории: гибели жены старшего брата Никиты Агафьи Захаровны и ее двадцатилетней дочери Аксиньи, которые были расстреляны гитлеровцами за связь с партизанами.

На фронте погиб муж моей сестры Елены Максим Григорьевич, и от голода умерли двое ее детей...»

Скончыўшы акадэмiю ў 1948 г., Якубоўскі камандаваў танкавай дывізіяй, бранятанкавай і механізаванымі войскамі Прыкарпацкай ваеннай акругі.

З 1957 г. ён у апынуўся ў ліку першых асоб Групы савецкіх войскаў у Германіі: двойчы быў першым намеснікам галоўнакамандуючага і двойчы – галоўнакамандуючым.

Потым каля двух гадоў (па красавік 1967 г.) Іван Ігнатавіч камандаваў войскамі Кіеўскага ваеннага акругі.

З 1967 года наш зямляк – першы намеснік міністра абароны, галоўнакамандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі дзяржаў – удзельніц Варшаўскага Дагавору.

У жніўні 1953 г. яму было прысвоена званне генерал-лейтэнант танкавых войск, у лютым 1958 г. – генерал-палкоўнік, у красавіку 1962 г. – генерал арміі, у красавіку 1967 г. – Маршал Савецкага Саюза.

У чым быў поспех яго адносна хуткага прасоўвання па службовай лесвіцы? Пісьменнік Леанід Прокшын, які быў першым памочнікам камандзіра ўзвода лейтэнанта І.Якубоўскага ў артыкуле «Воинский путь маршала Якубовского начинался в Боровке» пiсаў, што хуткае прасоўванне нашага земляка па службе было не выпадковым.

«Помню его целеустремленным, ревностно выполняющим свой воинский долг на первой ступени его службы Отчизне. На фронте как-то встретил некоторых знакомых из 16-й танковой. Вспомнили однополчан.

– Якубовский наш очень выдвинулся по службе, – сказал лейтенант Пиньковский. – И далеко пойдет...” Так лічылі тыя, хто служыў з нашым земляком побач.

Далей Леанід Прокшын пісаў, што калі амаль праз 30 гадоў сустрэўся з Якубоўскім, той запрасіў дадому. «Я как-то неловко почувствовал себя, когда командующий, открыв дверку автомобиля, пригласил меня первым занять в нем место. Я гость, и это все понятно. И дело не в привитой годами службы в Вооруженных силах армейской субординации, которая заставила меня почувствовать неловкость. Дело в глубоком чувстве уважения к всенародно заслуженному человеку, сделавшему так много для Родины.

Зинаида Федоровна приняла нас гостеприимно. Со мной, как гостем из Минска, заговорила по-белорусски (она была родом из Копыси Оршанского района – В.Л.). Чувствовалось, что родной язык она не забыла и говорит свободно, легко и, как мне показалось, с удовольствием. За чаем, в кругу семьи командующего, продолжалась начатая в штабе беседа.

И на протяжении всей беседы меня не покидала мысль: сын крестьянина-бедняка командует военным округом. Кто поднял его на такую высоту?! Мелькают в воспоминаниях эпизоды учений до войны, форсирование на танках речных и болотных преград, фигура молодого лейтенанта, напористого, неудержимого в своем стремлении двигаться вперед... И я отвечаю в мыслях на свой вопрос: “Сам он поднялся!”

Первичным условием роста является сам человек, его желание и стремление быть полезным для Родины».

А Герой Савецкага Саюза, маршал В.І. Варенннікаў лічыў, што «...когда его назначили на пост первого заместителя министра обороны – никто не удивился. Это была достойная личность».

Ужо знаходзячыся на высокай пасадзе першага намесніка міністра абароны СССР Іван Ігнацьевіч двойчы – у 1968 і 1973 гадах прыязджаў у Горкі.

У сваёй кнізе ўспамінаў ён пісаў: «Мне довелось быть в родных белорусских местах, в Ленино, в 25-ю и 30-ю годовщину этого сражения. Надо сказать, что впечатление осталось неизгладимое…»

У Горацкiм раённым гiсторыка-этнаграфiчным музеі ёсць фотаздымак I.I.Якубоўскi разам з жыхарамi горада каля Горацкага райкама КПБ. Побач з iм – першы сакратар ЦК КПБ – П.М.Машэраў.

Вядома, што ў пасляванны час Горацкiя ўлады некалькi разоў звярталiся да нашага земляка i прасiлi дапамагчы транспартам. I машыны, якiя спiсвалiся ў армii, з’яўлялiся ў горацкiх прадпрыемтвах, калгасах i саўгасах.

Атрыманыя на франтах два раненні і дзве кантузіі да канца жыцця нагадвалі Якубоўскаму аб жорсткіх сутычках з ворагам. На жаль, пры бачнай фізічнай моцы жыццёвы шлях нашага героя перапыніўся 30 лістапада 1976 усяго толькі на 65 годзе жыцця...

3 снежня 1976 года ён быў пахаваны з дзяржаўнымі ўшанаваннямі ў Маскве на Чырвонай плошчы ў Крамлёўскай сцяны.

І.І. Якубоўскаму было двойчы прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, Героя ЧССР. Ён узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна; 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга; 2 ордэнамі Суворава II ступені, ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, ордэнам "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР" III ступені, Ганаровай зброяй з залатым выявай Дзяржаўнага герба СССР, а таксама 13 медалямі СССР і 24 ордэнамі і медалямі замежных дзяржаў.

У горадах Кіеў, Валгаград і Саратаў, у беларускіх гарадах Мінску, Магілёве i Горках імем маршала названы вуліцы. Бюст у гонар Якубоўскага ўстаноўлены ў Горках. Маршал – ганаровы грамадзянін гарадоў Жытомір, Калач-на-Доне, Аполе.

Якубоўскі: маршал і чалавек

Баявы шлях нашага земляка добра вядомы. А якім ён быў чалавекам? Чым запомніўся тым, хто служыў з ім побач?

Захавалася афіцыйная характарыстыка. Так, міністр абароны СССР Маршал Савецкага Саюза Р.Я.Маліноўскі, станоўча атэстуе камандуючага войскамі Кіеўскага ваеннага акругі, у той жа час падкрэсліваў, што ён «...несколько самолюбив. Иногда проявляет грубость к подчиненным. В оценке кадров не всегда объективен. Занимаемой должности соответствует вполне. Перспективный командующий».

В.І. Варэннікаў успамінаў, што «… внешне он выглядел весьма внушительно: здоровенный, как Антей, налитый физической силой до предела, а черты лица как у тяжелого танка.

Сидит, положив кулаки — двухпудовые гири — на стол, и всем своим внешним видом подавляет всё, что вокруг, — мебель и собеседники становятся игрушечными.

Эта его своеобразная красота (особенно когда он был в маршальском мундире) некоторых приблизительно равных ему военачальников и государственных деятелей раздражала, подавляющее же большинство им искренне восхищались. Тем более когда знакомились с ним поближе.

Внешне он был кремень, а душа у него — добрая, щедрая, душа настоящего человека.

Была у Ивана Игнатьевича одна любопытная черта — почему-то во время отвлеченных от службы рассуждений немножко впадал в своеобразную меланхолию. Например, при разговоре о природе, цветах и особенно о птицах. О птицах он знал много, видно, с детства был очень наблюдателен, к тому же перечитал гору книг о пернатых и мог говорить о них часами. И если его слушали внимательно, а он это прекрасно чувствовал, то он весь, всей своей махиной, отдавался рассказу о какой-нибудь маленькой пташке — о ее нравах, характере, поведении, как ее приручить и т. д. Разбирал ее по перышкам. Даже не верилось, что об этом говорил он, маршал Якубовский.

Но когда Иван Игнатьевич, будучи, например, Главнокомандующим ГСВГ, занимался воспитательной работой, тем более если она касалась кого-то персонально, то он совершенно преображался. Помахивая своим пальцем перед лицом собеседника, как поленом, он втолковывал ему понятия, что такое хорошо и что такое плохо, так, как этого не мог сделать никто. А в заключение говорил, что если имярек немедленно не сделает для себя необходимых выводов, то загремит со всех своих постов. И это производило должный эффект».

М.І.Валакiцiну, аграному па спецыяльнaсцi прышлося праходзiць службу на дачы І.І.Якубоўскага. Валакiцiн успамінаў: «Дом у Ивана Игнатьевича Якубовского был огромный — двухэтажный, а участок небольшой, но сразу было видно, что маршал служил в Европе — был главнокомандующим группы советских войск в Германии. Дорожки сада были выложены плиткой, газон аккуратно подстрижен…

Познакомился я со своим хозяином весьма своеобразно. Только принялся окапывать деревья в саду, ко мне подбегает ординарец: “Волокитин, к маршалу!” Я смахнул с сапог землю и, чеканя шаг, пошел к Якубовскому на встречу. Маршал был одет по-домашнему — в легкий свитер, а вот брюки были генеральские — с лампасами.

Еще издали он махнул мне, говоря: “Отставить, считайте, что здесь вы не на плацу и не в армии... Сегодня вы будете начальником, а я вашим учеником. Будете учить меня, как правильно обрезать деревья”. По утрам я по просьбе маршала стал ходить в рядом расположенный санаторий Министерства обороны “Архангельское” за минеральной водой. Был Иван Игнатьевич родом из Белоруссии, несколько раз он отправлял меня в родные края помочь родственникам убрать урожай, при этом просил: “Ты мне картошки нашей, белорусской привези”.

А еще он очень любил антоновку. У него на даче на утепленной террасе до самой зимы стояли корзины с этими яблокам».

Як адзначаецца ў Вiкiпедыi, «по многочисленным воспоминаниям сослуживцев, маршал Якубовский был яркой и самобытной личностью. По количеству историй армейского фольклора о нём, он может соперничать, пожалуй только с командующим ВДВ генералом армии В.Ф.Маргеловым». А як вядома, у арміі складалі падобныя гісторыі толькі пра тых, каго любілі і паважалі.

Напрыклад, распавядаюць, што аднойчы Якубоўскага давялося будзіць з дапамогай... кувалды. Падчас баёў пад Сталінградам ён не звёў вачэй некалькі сутак. Скарыстаўшыся невялікай прадышкай паміж баямі, ён залез у танк, задраў люкі і вырашыў трохі паспаць. Прачнуўся ад грамавых удараў. Думаў, што пачаўся новы бой. Адкрыў люк і бачыць – двухмятровы гігант-палкоўнік з усіх сіл лупiць кувалдай па брані (як аказалася, у маладосці ён працаваў у кузні малатабойцам). Палкоўнік Мікалай Лящчанка выходзіў з дывізіяй з акружэння. Танкісты растлумачылі яму, што камбрыг-то ёсць, але пабудзіць яго ніхто не можа. Вось і папрасіў палкоўнік "малаточак".

А аднойчы, праводзячы выхаваўчую працу сярод маладых афіцэраў і прапаршчыкаў, І.І.Якубоўскі па-бацькоўску гаварыў ім: «Все мы были в вашем возрасте, бывало, и «принимали на грудь». Но в меру. Выпили граммов по 400-500 на брата и довольно...»

Жонка Івага Ігнатавіча, Зінаіда Фёдараўна, успамінала: «Вельмі любіў Іван Ігнатавіч сваю родную Беларусь. У памяць аб сваёй зямлі ён, дзе б ні жыў, у Германіі, Львове ці ў Падмаскоўі, высаджваў побач з домам тры беластвольныя бярозкі. Такія бярозкі раслі ля парога яго роднага дома.

У свой час – ужо генералам – ён марыў вярнуцца ў Беларусь служыць і працаваць… Але лёс распарадзіўся інакш.

Ён быў салдатам Айчыны».

Уладзімір Ліўшыц

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::


Апошнія каменты
Галоўнае на сайце
Апытанні
Ці трэба захаваць дом Максіма Гарэцкага ў Горках?

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач