Узгорак
Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

На Магілёўшчыне пачаўся “Тыдзень нефармальнай адукацыі”
25.09.2011 г.
24 верасня-2 кастрычніка 2011 г. у Беларусі ў 6-ы раз праходзіць «Тыдзень нефармальнай адукацыі». Мерапрыемствы пройдуць і ў Магілёўскай вобласці: у абласным цэнтры, Крычаве ды Мсціслаўскім раёне.

Серыю трэнінгаў і тэматычных сустрэч правядуць на базе Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. Куляшова псіхолагі валанцёрскага клуба «Рука дапамогі», прадстаўнікі экалагічнага аб'яднання «ЭНДО», грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці. Творчыя сустрэчы «Трэнінгавага цэнтра «Квадратны апельсін» (філіял у Магілёве) дазволяць больш падрабязна даведацца пра адукацыйныя паслугі, якія прадстаўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі.

На прэзентацыю слайд-фільма «Нямецкі след у гісторыі і культуры Магілёўшчыны» і дыскусію на гэту малавядомую тэму запрашае ГА «Лекарскі саюз». Трэнінгі, тэматычныя круглыя сталы, майстар-класы правядуць таксама Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага р-на Магілева, ГА «Могилевский женский центр поддержки и самообразования», Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання г.Крычава.

У Мсціслаўскім раёне - Падсолтаўская сярэдняя школа, Ходасаўская сярэдняя школа і Забалоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Азнаёміцца з падрабязнай праграмай Тыдня НФА-2011, а таксама даведацца пра месца і час правядзення розных мерапрыемстваў можна на сайтах www.adukatar.net, www.zautra.by, www.eurobelarus.info, www.n-europe.eu, www.dvv-international.by.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 Юрась Чорненькі 2011-09-26 12:03
Вучаць-вучаць, ніяк не навучаць
Цытаваць
 

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце
Апытанні
Ці трэба захаваць дом Максіма Гарэцкага ў Горках?

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач