Як дадаваць уласныя навіны, фота і відэа на horki.info?
Дзе яшчэ можна чытаць навіны, глядзець фота і відэа сайта horki.info?
Як карыстацца панеллю “падзяліся з сябрамі”?
Як атрымліваць навіны з horki.info на мой Email?
На horki.info усталяваны RSS. Што гэта такое?
Як атрымліваць навіны з horki.info праз RSS?
Хачу задаць іншае пытанне!
Як дадаваць уласныя навіны, фота і відэа на horki.info?
Сайт horki.info працуе ў рэжыме WEB 2.0. Гэта азначае, што кожны наведвальнік можа ствараць кантэнт сайту.
Калі Вы хочаце даслаць паведамленне або цэлы артыкул, падзяліцца фотаздымкамі або відэа, націсніце на раздзел верхняга меню Дадай сваю навіну! Пасля дадавання, Ваш матэрыял з’явіцца на сайце без папярэдняй мадэрацыі ў рэжыме рэальнага часу.
Паглядзець дасланыя чытачамі матэрыялы можна ў раздзеле Даслана чытачамі.
Важна! Фотаздымкі і відэа ўстаўляюцца пры дапамозе html-коду, які ўказвае месцазнаходжанне фотаздымка або відэа ў сеціве (напрыклад, код відэа з YouTube). Калі Вы хочаце, каб Ваша фота або відэа выглядалі карэктна, паклапаціцеся, каб іх шырыня была не большай за 500px.
Таксама Вашы паведамленні, артыкулы, фота і відэа можна дасылаць на email:
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
.
Вярнуцца да пачатку
Дзе яшчэ можна чытаць навіны, глядзець фота і відэа сайта horki.info?
Больш фотаздымкаў, відэа і навінаў можна чытаць у нашай суполцы ў Вконтакце, на нашай старонцы ў Facebook, праз Twitter, на нашым канале ў YouTube, а таксама ў Жывым Журнале.
Вярнуцца да пачатку
Як карыстацца панеллю “падзяліся з сябрамі”?
Панель “падзяліся з сябрамі” зроблена для таго, каб Вы маглі хутка даслаць спасылку на матэрыял, фота або відэа, якія Вам спадабаліся. Абіраючы патрэбны Вам гузік, адным клікам Вы публікуеце спасылку на наш матэрыял у Вконтакце, Facebook, Twitter, а таксама можаце надрукаваць, дадаць у закладкі браўзера ці выслаць на адрас электроннай пошты Вашага сябра ці сяброўкі.
Вярнуцца да пачатку
Як атрымліваць навіны з horki.info на мой Email?
Для атрымання нашых навінаў на Ваш Email неабходна перайсці па спасылцы, якая знаходзіцца ўверсе сайта пад формай пошуку. Падпісацца можна і тут: атрымай нашы навіны на свой Email.
Вярнуцца да пачатку
На horki.info усталяваны RSS. Што гэта такое?
RSS – англійскі скарот, які ўжываецца для азначэння папулярнай сям'і фарматаў XML-стандарту. Выкарыстоўваецца для распаўсюду і перадруку інфармацыі ў інтэрнэце.
Працэс сцягвання інфармацыі праз RSS-файлы называюць па-англійску сіндыкацыяй навінаў (news syndication), агрэгацыяй навінаў (news aggregation) або папросту экспартам навінаў.
Гэтая сістэма абмену інфармацыяй мае два бакі: экспарцёра і імпарцёра дадзеных. Экспарцёр інфармацыі – гэта нейкі навіновы сайт або блог, які выкладвае на сервер аўтаматычна абнаўляльны файл RSS. У гэты файл пастаянна дадаецца інфармацыя пра новыя артыкулы, фота або відэа на сайце. З другога боку ёсць чытач, які даведаўшыся пра існаванне RSS-каналу на нейкім сайце, можа атрымліваць кароткае рэзюме (звычайна загалоўкі, першы абзац і спасылку URL на поўную версію) навінаў з таго сайту. Калі карыстальнік дадаў адрас нейкага RSS-каналу да сваёй праграмы для рэгулярнага прагляду RSS (убудавана ў Opera і Mozilla), кажуць, што карыстальнік падпісаўся на RSS-канал.
Вярнуцца да пачатку
Як атрымліваць навіны з horki.info праз RSS?
На сайце і на форуме наладжаны RSS-каналы.
Каб чытаць нашы навіны праз RSS, неабходна перайсці па гэтай спасылцы.
Каб чытаць апошнія паведамленні з форума, трэба націснуць сюды.
Вярнуцца да пачатку
|