Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Рэгіянальнае развіццё

Пашпарт рэгіёну: мультымедыйная версія

Выданне знаёміць шырокае кола чытачоў з паўночна-ўсходняй часткай Магілёўскай вобласці, а менавіта з Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнамі. Разглядаецца дэмаграфічны стан, геаграфія, якасць жыцця, эканамічнае развіццё, прамысловасць, сельская гаспадарка, сфера паслугаў, культура, сродкі масавай інфармацыі. Разлічана на мясцовых жыхароў, унутраных і знешніх інвестараў, турыстаў. Звесткі прадстаўлены за 2008-2009 гады. Націсніце на малюнак і скачайце.

Спецвыпуск “Узгорку”

Спецыяльны выпуск Горацкай газеты Як правіла, бытавымі ўмовамі прынята называць тое, што знаходзіцца ўнутры нашай кватэры. Давядзіся, напрыклад, якой-небудзь уладнай камісіі ажыццявіць праверку асобна ўзятага грамадзяніна на прадмет, скажам, абгрунтаванасці яго прэтэнзіяў на паляпшэнне жыллёвых умоваў, то камісія наўрад ці будзе звяртаць увагу на тое, у якім абутку гэты небарака дабіраецца да свайго жытла і колькі шышак на ілбе ў яго з’явілася ў апошнім квартале з прычыны адсутнасці асвятлення ў пад’ездзе і на асобна ўзятай вуліцы. Пра ўсім знаёмыя мясцовыя праблемы і шляхі іх вырашэння, а таксама пра тое, як жыхары Горак змагаюцца за паляпшэнне сваіх камунальных ды бытавых умоваў і перамагаюць распавядае на старонках адмыслова падрыхтаванага нумару незалежная Горацкая газета.

Стратэгія рэгіянальнага развіцця

Стратэгія рэгіянальнага развіцця Горацкага рэгіёнуУнікальнае выданне “Стратэгія эканамічнага развіцця Горацкага рэгіёну” пабачыла свет.

Асноўная мэта укладальнікаў канцэпцыі стварэнне такой гаспадарчай структуры раёна, каторая будзе расці няспынна і устойліва, каб людзі жылі заможна і годна.

Асноўным крытэрыям абрання згаданых прыярытэтаў ёсць якасць жыцця насельніцтва. Крытэрыямі эфектыўнасці рэалізацыі як стратэгіі гэтак і асобных мерапрыемстваў дзеля укладальнікаў ёсць рэальны прыбытак сярэдняй сям’і ў Горацкім раёне і працягласць жыцця насельніцтва.

Аўтарамі кнігі сталі кандыдат тэхнічных навук Уладзімір Гарбачоў, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Каданчык, эканаміст-мэнэджэр Андрэй Юркоў, вучоны аграном-эканаміст Мікалай Юркоў. Навуковая рэдакцыя выдання належыць вядомаму беларускаму эканамісту Міхалу Залескаму.

Горацкі раён: апісальна-аналітычная частка стратэгіі рэгіянальнага развіцця

Эканамічны нарыс Горацкага рэгіёнуАпісальна-аналітычная частка стратэгіі рэгіянальнага развіцця Горацкага раёну - першы крок на шляху распрацоўкі бізнес-плану для Горак і ваколіцаў.

Кніга складаецца з наступных раздзелаў: гістарычны агляд, сацыяльна-эканамічнае развіццё Горацкага раёну, аналіз рынку сродкаў масавай інфармацыі, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і падрыхтоўка кадраў для АПК Беларусі.

Асноўнымі тэмамі аналізу сталі дэмаграфічныя праблемы раёну, жыллёвыя ўмовы і будаўніцтва, спажывецкі рынак, прамысловасць, сельская гаспадарка, фінансы. Частка кнігі прысвечана гістарычнаму шляху Горацкай зямлі.

Сярод аўтараў выдання – Уладзімір Гарбачоў, метадыст першай катэгорыі навукова-даследчай лабараторыі “Маніторынгу навучальнага працэсу і якасці падрыхтоўкі спецыялістаў” БДСГА, Мікалай Юркоў, вучоны аграном-эканаміст, дырэктар СПК “Дрыбінскі” ў 1973 – 2001 гг., Аляксандр Каданчык, дацэнт кафедры “Гісторыі і культуралогіі” БДСГА, Андрэй Юркоў, эканаміст-менеджэр, грамадскі і палітычны дзеяч раёну.

Мясцовыя праблемы: моладзевы погляд. ДАВЕДНІК

Мясцовыя праблемы Горацкага рэгіёнуЗмяшчае інфармацыю па методыцы вызначэння праблемаў на лакальным узроўні і пошуках іх вырашэння. Аснову выдання складаюць вынікі даследавання, праведзенага сярод моладзі Горак Магілёўскай вобласці.

Выказваем падзяку супрацоўнікам установы “Агенцтва рэгіянальнага развіцця і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва” Віталю Макаранку і Зміцеру Салаўёву за падрыхтоўку тэарэтычнай часткі.

© Калектыў аўтараў. Распаўсюджваецца бясплатна. Горкі, 2005.

 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце
Апытанні
Ці трэба захаваць дом Максіма Гарэцкага ў Горках?

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач