Што трэба ведаць пра СВАБОДУ СЛОВА
Без Свабоды слова можна апынуцца ў свеце толькі добрых навінаў. Але ці сапраўдны гэты свет? Падумайце пра гэта.
Скачайце наш каляровы постэр на гэту тэму, націснуўшы на выяву.
Што трэба ведаць пра выбары?
Калі Вы хочаце даведацца болей пра свае выбарчыя правы або
лічыце, што Вашы правы парушаныя, скачайце нашу новую брашуру, націснуўшы на выяву.
Свабода слова – гэта абароненасць
Свабода слова – можа абараніць нас ад паўтарэння Чарнобыльскай трагедыі. Калі пасля выбуху і забруджання паветра, зямлі, ежы і вады ўлады хавалі праўду, не прымалі мераў, не ратавалі людзей і іх здароўе. Больш за тое, выводзілі дарослых і дзяцей у атручаных радыенуклідамі раёнах на першамайскія дэманстрацыі. Маўчаннем і хлуснёй ставілі пад пагрозу жыццё тысяч нашых суайчыннікаў.
Свабода слова – гэта выбар
Свабода слова дазваляе рабіць выбар у інтарэсах усяго грамадства, а не вузкай групы людзей. У краіне, дзе ёсць свабода слова, ніхто беспакарана не адменіць ільготы для інвалідаў, пенсіянераў і студэнтаў, не пабудуе без вашага дазволу атамную станцыю каля вашага дома, не ўвядзе прымусовае размеркаванне маладых спецыялістаў і многае іншае. Даведайцеся больш: націсніце на малюнак і скачайце сабе наш буклет.
Свабода слова – гэта ўпэўненасць
Свабода слова – дае кожнаму з нас упэўненасць, што чыноўнік, да якога мы звернемся, не застанецца глухім да нашых просьбаў і выканае свае службовыя абавязкі. Свабода слова – гэта ўпэўненасць, што студэнту на заліку ці экзамене не спатрэбіцца даваць хабар, каб атрымаць заслужаную адзнаку. Даведайцеся больш: націсніце на малюнак і скачайце сабе наш буклет.
Свабода слова – гэта натуральна
Свабода слова – спрадвечнае чалавечае права. Яно азначае, што ніхто не можа быць пазбаўлены права выражаць свае думкі, ведаць праўду, задаваць пытанні і атрымліваць на іх адказы. Таксама яно азначае, што нікога нельга прымушаць выражаць свае думкі або адмаўляцца ад іх. Даведайцеся больш: націсніце на малюнак і скачайце сабе наш буклет.
|