Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Ад заўтра ў Мсціславе – Рыцарскі фэст
23.07.2010 г.
У Мсціславе Рыцарскі фэст

Свята сярэднявечнай культуры адбудзецца 24—25 ліпеня. Старажытны Мсціслаў будзе прымаць рыцараў і іх прыгожых дам трэці год запар.

У фэсце возьмуць удзел больш за два дзесяткі рыцарскіх клубаў. Фэст пачнецца раніцай у царкве Аляксандра Неўскага і Кармеліцкім касцёле малебнамі ў гонар воінаў-мсціслаўцаў, якія загінулі за Айчыну на полі бітвы. Потым — святочнае тэатралізаванае шэсце, якое ачоліць на кані сам кароль Ягайла! Адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі Мсціслава.

Побач будзе працаваць «Мсціслаўскі скляпок», дзе можна асвяжыцца — прадэгуставаць вінныя і безалкагольныя напоі. Для ўдзельнікаў і гасцей фэсту будзе гатаваць сярэднявечная кухня.

У гарадскім парку запрацуе Горад майстроў. На свяце выступяць «Песняры», агнявы цырк. Будзе лазернае шоу і феерверк.

Сярэднявечная дыскатэка познім суботнім вечарам запрашае моладзь, а білет на яе каштуе 1200 рублёў. На Замкавай гары будуць праходзіць рыцарскія турніры. Уваход на іх платны, праўда, білеты каштуюць зусім нядорага. Каб трапіць на турніры мечнікаў і лучнікаў, трэба заплаціць 1100 рублёў, а каб назіраць за рознымі бугуртамі — 1500 рублёў.

Пра начлег і харчаванне гасцям «Рыцарскага фэсту» раяць паклапаціцца загадзя.

Жыць можна нават у спальных карпусах старажытнага езуіцкага манастыра, на тэрыторыі якога будзе працаваць і міні-кафэ. Дадатковую інфармацыю атрымайце ў аддзеле культуры Мсціслаўскага райвыканкама (02240) 20-967.

Якім быў фэст летась, можна паглядзець на horki.info тут.

 
падзяліся гэтай навіной з сябрамі::

Каментарыi 

 
0 #1 Владимир 2010-07-25 20:49
О фесте случайно узнал из Интернета. Вчера вернулись с праздника под большим впечатлением, особенно внук. Оказывается рядом с Горками происходят такие события, а мы, горецкие, ничего об этом не знаем. Почему в Горках нет рекламы? Хотя и без нас, горецких Мсциславль был переполнен гостями.
Цытаваць
 
 
0 #2 неместный 2010-07-25 23:26
Да, в Горках рекламы было ноль. Посетители Интернета только и знали.
Цытаваць
 
 
0 #3 гусь-собака 2010-07-26 11:17
а мне смс от МТС всё сыпались и сыпались..
Цытаваць
 
Апошнія каменты
Галоўнае на сайце
Апытанні
Ці трэба захаваць дом Максіма Гарэцкага ў Горках?

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач