|
25.04.2012 г. |
Артыкулы на “малочную тэму” выклікаюць шмат водгукаў чытачоў. Гэта і не дзіва – мы штодня набываем харчы ў крамах. Для мяне асабіста гэта тэма яшчэ бальнейшая, бо ўжо амаль 20 гадоў працую ў малочнай галіне і добра ведаю яе становішча. Спачатку давайце паглядзім, як у нашай дзяржаве адбываецца цэнаўтварэнне.
|
|
|
14.02.2012 г. |
Горках ад падрыхтоўкі да “Дажынак” – не прайсці, не праехаць. Паўсюдна будоўля і рамонт. Але ці ўсе нязручнасці аб’ектыўныя і неабходныя?
|
|
|
15.12.2011 г. |
Мінулы мой артыкул “Дажынкі” ці “даедкі” на сайце www.horki.info атрымаў шмат водгукаў. Асноўная іх частка тычылася ўдакладнення пазіцыі. Сапраўды, куды ж найперш было б лепей скіраваць плынь “дажынкаўскіх” сродкаў? Для мяне адказ відавочны: у адукацыю.
|
|
|
16.10.2011 г. |
На мінулую маю публікацыю “Як рэфармаваць вёску?”, якая тычылася аграрнай рэформы на сяле, прыйшло болей за два дзясяткі водгукаў. Іх напісалі карыстальнікі сайта www.horki.info. Сёння паспрабую адказаць на некалькі найбольш важных пытанняў, якія мне задалі мясцовыя інтэрнаўты.
|
|
|
28.09.2011 г. |
У мінулы раз мы з вамі, паважаныя землякі, акрэслілі некаторыя сённяшнія праблемы ў аграрным сектары. Каротка: заніжаныя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю не даюць сялу працаваць эфектыўна і выплачваць годны заробак земляробам. Разгледзім магчымыя шляхі вырашэння гэтых праблем.
|
|
|
19.09.2011 г. |
Восень – пара падводзіць вынік працы на зямлі. Па справядлівасці павінна быць так. Дбайныя гаспадары збіраюць добры ўраджай і падлічваюць прыбыткі. Лайдакі і абібокі наракаюць на надвор’е ды галосяць, што на зямлі будзеш не багаты, а гарбаты. А як жа ў нас? Давайце паспрабуем разабрацца, чаму год ад году ў нас не багацее земляроб?
|
|
|
06.08.2011 г. |
Адчуўшы для сябе пэўную небяспеку, звязанаю з маўклівым бунтам вуліцы, наша кіраўніцтва агучыла «новы эканамічны курс». Сутнасць яго такая: нічога ў падыходах не змяняем, але будзем весці прыватызацыю і сустракаць хлебам-соллю інвестыцыі. Паспрабуем паглядзець на гэтыя працэсы знутры.
|
|
|
29.07.2011 г. |
Успомнім з чаго пачынаўся сёлетні сельскагаспадарчы сезон? З аднаго боку, напэўна ўпершыню за ўсе гады незалежнасці, Мінсельгасхарч адрапартаваў аб 100% гатоўнасці да сяўбы. Галоўнае, што гэта было праўдай! Угнаенняў праз абласныя структуры завезлі дастаткова. Сродкі абароны раслін прыватныя фірмы таксама даставілі ў ранейшых “дакрызісных” аб’ёмах, што досыць дзіўна. “Казка” ж нібыта скончылася. Але як цяпер забраць з калгасаў валюту за ўсё гэта? Не думаю, што хтосьці ведае дакладна.
|
|
|
22.04.2011 г. |
Апошнім часам газеты, радыё, тэлебачанне і нават бабулі на лаўках часцяком узгадваюць словы: валюта, Нацбанк, Пракаповіч. І калі афіцыйныя СМІ ва ўсю трубяць, што на валютным рынку вось-вось наступіць ціша, што дзяржаўная ўлада ўсё гарантуе, што са зліткаў золата, кажучы фігуральна, можна муры складаць. Дык любы просты чалавек адразу разумее: нешта тут не тое… А калі сёння гэты самы просты чалавек паспрабуе набыць сабе даляр, еўра ці расійскі рубель, дык напаткае адны пакуты. Валюты ў абменніках на ўсіх не хапае.
|
|
|
← 1 2 3 4 5 6 →
|