|
| Спіс форумаў horki.info |
| Уваход на форум і рэгістрацыя |
| Чаму я не магу ўвайсці? А Вы зарэгістраваліся? Сур'ёзна, Вы павінны быць зарэгістраваны для таго, каб увайсці. Можа быць Вам зачынілі доступ на гэты форум (у гэтым выпадку Вы ўбачыце паведамленне)? Калі так, дык Вам лепш звязацца з адміністратарам або вэбмайстрам, каб высветліць, чаму гэта адбылося. Калі вы былі зарэгістраваны і Вам не зачынілі доступ, то праверце, ці правільна вы ўводзіце імя і пароль. Звычайна праблема менавіта ў гэтым, калі ж не, то звяжыцеся з адміністратарам, магчыма, ён няправільна наладзіў форум. Вярнуцца да пачатку |
| Навошта мне наогул трэба рэгістравацца? Вы можаце гэтага і не рабіць. Усё залежыць ад таго, як адміністратар наладзіў форум: ці павінны Вы зарэгістравацца, каб размяшчаць паведамленні або не. Тым не менш, рэгістрацыя дае Вам дадатковыя магчымасці, якія недаступны ананімным карыстальнікам: аватары, асабістыя паведамленні, адпраўка e-mail, удзел у групах і г.д. Рэгістрацыя зойме ў Вас усяго пару хвілінаў, таму мы рэкамендуем зарэгістравацца. Вярнуцца да пачатку |
| Чаму мяне аўтаматычна адключае? Калі Вы не адзначылі галачкай пункт Уваходзіць аўтаматычна, Вы зможаце заставацца пад сваім імем на форуме толькі некаторы абмежаваны час. Гэта зроблена для таго, каб ніхто іншы не змог скарыстацца Вашым уліковым запісам. Для таго, каб Вас аўтаматычна не адключала ад форума, Вы можаце вылучыць пункт Уваходзіць аўтаматычна, але мы не рэкамендуем Вам рабіць гэта на агульнадаступным кампутары, напрыклад, у бібліятэцы, інтэрнэт-кавярні, ва універсітэце і т.д. Вярнуцца да пачатку |
| Як зрабіць, каб я не з'яўляўся ў спісе актыўных карыстальнікаў? У наладах Вашага профіля Вы знойдзеце опцыю Хаваць Ваша знаходжанне на форуме, калі Вы вылучыце Так, то будзеце бачны толькі адміністратарам і самому сабе. Для ўсіх астатніх Вы будзеце паказвацца як утоены карыстальнік. Вярнуцца да пачатку |
| Я забыў пароль! Не панікуйце! Хоць Ваш пароль і не можа быць адноўлены, Вам можа быць прысвоены новы. Для гэтага клікніце на Я забыў пароль, прытрымлівайцеся інструкцыяў, і хутка Вы зноўку зможаце ўвайсці на форум Вярнуцца да пачатку |
| Я зарэгістраваны, але не магу ўвайсці! Першае: праверце, ці правільна Вы ўвялі імя і пароль. Другое: магчыма, Ваш уліковы запіс патрабуе актывацыі. Некаторыя форумы патрабуюць, каб усе новыя карыстальнікі былі актываваны самастойна альбо адміністратарам форума да таго, як Вы зможаце ў яго ўвайсці. Галоўная прычына, па якой патрабуецца актывацыя, — яна памяншае магчымасці для ананімных злоўжыванняў у форуме. Калі Вы завяршалі працэс рэгістрацыі, Вам было сказана, ці патрабуецца актывацыя ці не. Калі Вам быў дасланы e-mail, то прытрымлівайцеся інструкцыяў у лісце, калі Вы не атрымалі ліст, то ўпэўніцеся, што паказалі правільны адрас e-mail. Калі ж Вы ўпэўнены, што ўвялі правільны адрас e-mail, але лісты не атрымалі, то звяжыцеся з адміністратарам форума. Вярнуцца да пачатку |
| Я быў зарэгістраваны, але больш не магу ўвайсці! Найболей верагодная прычына: Вы ўвялі няслушнае імя або пароль (праверце ліст, які Вам даслалі, калі Вы зарэгістраваліся) або адміністратар выдаліў Ваш уліковы запіс па нейкіх прычынах. Калі дакладна другое, то магчыма Вы не напісалі ніводнаго паведамлення? Адміністратары могуць выдаляць неактыўных карыстальнікаў, каб паменшыць памер базы дадзеных. Паспрабуйце зарэгістравацца зноўку і прыняць удзел у дыскусіях. Вярнуцца да пачатку |
| Параметры і налады карыстальніка |
| Як мне змяніць мае налады? Усе Вашы налады захоўваюцца ў базе дадзеных (калі Вы зарэгістраваны). Каб змяніць іх, перайдзіце ў раздзел Профіль (звычайна спасылка на яго знаходзіцца ўгары форума, але могуць быць і выключэнні). Там Вы можаце змяніць усе свае налады Вярнуцца да пачатку |
| У форумах няправільны час! Час звычайна правільны, але Вы можаце бачыць час, які адносіцца да іншага гадзіннага пасу, не да таго, у якім знаходзіцеся Вы. У гэтым выпадку Вы можаце змяніць гадзінны пас на той, у якім Вы знаходзіцеся: Масква, Кіеў і г.д. Калі ласка, улічыце, што для змены гадзіннага пасу, як і для змены большасці наладаў, патрабуецца быць зарэгістраваным карыстальнікам. Вярнуцца да пачатку |
| Я змяніў гадзінны пас, але час усё адно няправільны! Калі Вы ўпэўнены, што паказалі гадзінны пас правільна, то прычына можа быць у летнім часе. Гэты форум не ўмее працаваць з летнім часам, так што ў перыяд дзеяння летняга часу можа з'яўляцца розніца ў адну гадзіну з рэальным часам. Вярнуцца да пачатку |
| Маёй мовы няма ў спісе! Прычына хутчэй за ўсё ў тым, што адміністратар не ўсталяваў падтрымку Вашай мовы ў форуме, або проста ніхто не пераклаў гэты форум на Вашу мову. Паспрабуйце даведацца ў адміністратара форума, ці можа ён усталяваць патрэбную мову. Калі ж патрэбнай мовы пакуль не існуе, то Вы самі можаце перакласці гэты форум на сваю мову. Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць на бачыне Групы phpBB (спасылка ёсць унізе старонкі) Вярнуцца да пачатку |
| Як я магу змясціць малюначак пад сваім імем? Пад імем карыстальніка могуць быць два малюначкі. Першы малюначак ставіцца да Вашага звання, звычайна гэта зорачкі, якія паказваюць колькі паведамленняў Вы пакінулі ў форуме або на Ваш статус у гэтым форуме. Крыху ніжэй можа знаходзіцца малюначак пабольш, які завецца «аватара». Гэты малюначак звычайна ўнікальны для кожнага карыстальніка. Ад адміністратараў залежыць, ці ўключаная падтрымка аватар, і ад іх жа залежыць, якія аватары могуць быць скарыстаны. Калі ў дадзеным форуме не ўключаная падтрымка аватар, то гэтае рашэнне адміністратараў, Вы можаце высветліць у іх прычыну. Вярнуцца да пачатку |
| Як я магу змяніць сваё званне? Звычайна Вы не можаце наўпрост змяніць сваё званне (званне адлюстроўваецца ніжэй за Ваша імя ў створаным Вамі паведамленні або тэме, а таксама ў Вашым профілі, у залежнасці ад выкарыстоўванага стылю). Большасць форумаў выкарыстоўваюць званні, каб паказаць якая колькасць паведамленняў была напісана і каб ідэнтыфікаваць вызначаных карыстальнікаў: напрыклад, мадэратары і адміністратары могуць мець адмысловыя званні. Калі ласка, не засмечвайце форум непатрэбнымі паведамленнямі толькі для таго, каб падвысіць Ваша званне, за гэта мадэратар або адміністратар можа проста панізіць колькасць адпраўленых Вамі паведамленняў. Вярнуцца да пачатку |
| Калі я пстрыкаю па спасылцы «Адправіць e-mail», ад мяне патрабуюць увайсці? Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пасылаць e-mail праз убудаваную ў форум форму (калі гэтая магчымасць наогул дазволена адміністратарам). Гэта зроблена для таго, каб прадухіліць злоўжыванні сістэмай e-mail ананімнымі карыстальнікамі. Вярнуцца да пачатку |
| Стварэнне паведамленняў |
| Як мне стварыць тэму ў форуме? Лёгка, пстрыкніце па адпаведнай кнопцы ў акне форума або тэмы. Вам, магчыма, давядзецца зарэгістравацца перш, чым адправіць паведамленне. Тое, што Вы можаце рабіць у дадзеным форуме пералічана ўнізе старонкі форума і тэмы (Вы можаце пачынаць тэмы ў гэтым форуме, Вы можаце адказваць на паведамленні і г.д.) Вярнуцца да пачатку |
| Як я магу рэдагаваць або выдаляць паведамленні? Калі Вы не адміністратар або мадэратар форума, Вы можаце рэдагаваць і выдаляць толькі свае ўласныя паведамленні. Вы можаце рэдагаваць паведамленне (часам толькі на працягу некаторага часу з моманту стварэння), пстрыкнуўшы па кнопцы Рэдагаваць, якая адносіцца да дадзенага паведамлення. Калі хтосьці ўжо адказаў на Ваша паведамленне, дык пад ім з'явіцца невялікі надпіс, ён паказвае колькі разоў Вы рэдагавалі паведамленне. Гэты надпіс не з'яўляецца, калі ніхто не адказваў на Ваша паведамленне, ён таксама не з'яўляецца, калі Ваша паведамленне адрэдагаваў адміністратар або мадэратар (яны павінны самі пакінуць пазнаку, дзе сказана, чаму яны гэта зрабілі). Улічыце, што звычайныя карыстальнікі не могуць выдаліць паведамленне, калі на яго ўжо хтосьці адказаў. Вярнуцца да пачатку |
| Як далучыць подпіс да майго паведамлення? Для таго, каб далучыць подпіс, Вы павінны спачатку стварыць яго ў сваім профілі. Пасля стварэння Вы павінны адзначыць галачкай пункт Далучыць подпіс у форме адпраўкі паведамлення, каб подпіс дадаўся. Вы таксама можаце зрабіць, каб подпіс далучаўся па змаўчанні, калі адзначыце адпаведны пункт у Вашым профілі (Вы зможаце адключаць подпіс у вызначаных паведамленнях, прыбраўшы галачку Далучыць подпіс) Вярнуцца да пачатку |
| Як стварыць апытанне? Стварыць апытанне лёгка: калі Вы ствараеце тэму (або рэдагуеце першае паведамленне ў тэме, калі ў Вас ёсць на тое адпаведныя правы) крыху ніжэй за асноўную форму для стварэння паведамленняў, Вы ўбачыце форму Стварыць апытанне. Калі ж Вы яе не бачыце, дык хутчэй за ўсё ў Вас няма правоў на стварэнне апытання. Вы павінны ўвесці тэму апытання, затым як мінімум два варыянты адказу (каб дадаць варыянт адказу, увядзіце яго і пстрыкніце кнопку Дадаць варыянт. Вы таксама можаце ўсталяваць ліміт часу на апытанне, 0 азначае сталае апытанне. Таксама існуе абмежаванне на колькасць варыянтаў адказу, яно ўсталёўваецца адміністратарам. Вярнуцца да пачатку |
| Як я магу рэдагаваць або выдаляць апытанні? Таксама як і паведамленні, апытанні могуць выдаляць толькі іх стваральнікі, мадэратары або адміністратары. Каб рэдагаваць апытанне, перайдзіце да рэдагавання першага паведамлення ў тэме (яно заўсёды ставіцца да апытання). Калі ніхто не паспеў прагаласаваць, дык карыстальнікі могуць рэдагаваць або выдаляць апытанне, але калі ўжо хтосьці прагаласаваў, дык толькі мадэратары або адміністратары могуць выдаліць яго. Гэта зроблена, каб нельга было мяняць варыянты адказаў у то час, як людзі ўжо прагаласавалі. Вярнуцца да пачатку |
| Чаму мне недаступныя некаторыя форумы? Некаторыя форумы даступныя толькі вызначаным карыстальнікам або групам карыстальнікаў. Каб іх праглядаць, ствараць паведамленні і г.д., Вам можа спатрэбіцца адмысловы дазвол. Толькі мадэратары або адміністратары форума могуць даць такі дазвол, звяжыцеся з імі. Вярнуцца да пачатку |
| Чаму я не магу галасаваць у апытанні? Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць удзельнічаць у апытанні (каб прадухіліць падтасоўку вынікаў ананімнымі карыстальнікамі). Калі Вы зарэгістраваны, але не можаце галасаваць, значыць, хутчэй за ўсё, у Вас няма на гэта неабходных правоў доступу. Вярнуцца да пачатку |
| Фарматаванне паведамленняў і тыпы створаных тэмаў |
| Што такое BBCode? BBCode гэта адмысловая рэалізацыя HTML, магчымасць выкарыстання BBCode вызначаецца адміністратарам (Вы таксама можаце адключыць яго ў кожным створаным Вамі паведамленні). BBCode вельмі падобны да HTML, тэгі ў ім складаюцца ў квадратныя дужкі [ і ], а не < і >, ён дае карыстальніку больш магчымасцяў у стварэнні паведамленняў. За дадатковай інфармацыяй пра BBCode глядзіце кіраўніцтва па BBCode, спасылка на якое даступна ў форме адпраўкі паведамленняў. Вярнуцца да пачатку |
| Ці магу я выкарыстаць HTML? Залежыць ад таго ці дазволена гэта адміністратарам. Калі дазволена яго выкарыстаць, то, хутчэй за ўсё, працаваць будуць толькі некалькі тэгаў. Гэта зроблена для бяспекі, каб забараніць выкарыстанне тэгаў якія могуць выклікаць праблемы. Калі HTML уключаны, дык Вы зможаце выключыць яго для пэўнага паведамлення пры стварэнні гэтага паведамлення. Вярнуцца да пачатку |
| Што такое смайлікі? Смайлікі — гэта маленькія малюначкі, якія могуць быць скарыстаны для выразу пачуццяў, напрыклад, :) значыць радасць, :( значыць незадаволенасць. Поўны спіс смайлікаў можна ўбачыць у форме стварэння паведамленняў. Толькі не перастарайцеся, выкарыстоўваючы іх: яны лёгка могуць зрабіць паведамленне нечытэльным, і мадэратар можа адрэдагаваць Ваша паведамленне, або наогул выдаліць яго. Вярнуцца да пачатку |
| Ці магу я ўстаўляць малюначкі? Вы можаце ўстаўляць малюначкі ў паведамленні. Але пакуль няма магчымасці загружаць малюначкі на форум. Вы павінны паказаць спасылку на малюначак, якая находзіцца на агульнадаступным серверы, напрыклад: http://www.some-unknown-place.net/my-picture.gif. Вы не можаце паказаць ні спасылку на свой кампутар (калі, вядома, ён не з'яўляецца агульнадаступным серверам), ні малюначкі, якія знаходзяцца за механізмам аўтарызацыі, напрыклад у паштовых скрынях tut.by, на абароненых паролем бачынах і г.д. Для адлюстравання малюначка ў паведамленні выкарыстайце тэг [img] BBCode або адпаведны тэг HTML (калі гэта дазволена). Вярнуцца да пачатку |
| Што такое «Аб'ява»? Аб'ява часцей за ўсё ўтрымлівае важную інфармацыю, якую Вы павінны прачытаць як мага хутчэй. Аб'явы заўсёды знаходзяцца ў самым версе форума, у якім яны створаны. Магчымасць стварэння аб'яваў залежыць ад Вашага ўзроўня доступу, які вызначаецца адміністратарам. Вярнуцца да пачатку |
| Што такое «Прылепленая тэма»? Прылепленыя тэмы знаходзяцца ніжэй за аб'явы на старонцы прагляду форума, і пры гэтым толькі на першай старонцы. Звычайна яны таксама нясуць нейкую важную інфармацыю, і Вам варта прачытаць іх, як толькі ў Вас з'явіцца магчымасць. Таксама як і пры стварэнні аб'яваў, Вам запатрабуецца неабходны ўзровень доступу. Вярнуцца да пачатку |
| Што значыць «Тэма зачыненая»? Тэмы могуць быць зачынены толькі мадэратарамі або адміністратарамі. Вы не можаце адказваць на зачыненыя тэмы, і любое апытанне ў зачыненай тэме аўтаматычна спыняецца. Тэмы зачыняюцца па шматлікіх прычынах... Вярнуцца да пачатку |
| Узроўні карыстальнікаў і групы |
| Хто такія адміністратары? Адміністратары маюць вышэйшы ўзровень кантролю над форумам. Гэтыя людзі могуць кантраляваць усе аспекты форума: прызначэнне доступу, адключэнне карыстальнікаў, стварэнне групаў карыстальнікаў і прызначэнне мадэратараў і г.д. Яны таксама маюць поўныя мадэратарскія правы ва ўсіх форумах. Вярнуцца да пачатку |
| Хто такія мадэратары? Мадэратары гэта карыстальнікі (або групы карыстальнікаў), чыя праца — штодня сачыць за форумамі. У іх ёсць магчымасць рэдагаваць, выдаляць, зачыняць і зноў адчыняць тэмы, перамяшчаць і падзяляць тэмы ў форумах, за якія яны адказваюць. Галоўныя задачы мадэратараў: не дапускаць бязладдзя ў форумах, абразаў, сачыць, каб паведамленні адпавядалі тэме форума. Вярнуцца да пачатку |
| Што такое групы карыстальнікаў? Адміністратары могуць аб'ядноўваць карыстальнікаў у групы. Кожны карыстальнік можа знаходзіцца ў некалькіх групах, і кожнай групе могуць быць прызначаны індывідуальныя правы доступу. Гэта палягчае адміністратарам працу з прызначэннем некалькіх карыстальнікаў мадэратарамі форума, або падаваннем доступу да прыватных форумаў і г.д. Вярнуцца да пачатку |
| Як мне ўступіць у групу? Для таго, каб уступіць у групу, пстрыкніце па спасылцы «Групы», якая, як правіла, знаходзіцца наверсе (але гэта залежыць ад дызайну) і Вы ўбачыце спіс групаў. Не ўсе групы агульнадаступныя, некаторыя могуць быць зачыненымі, а некаторыя могуць быць утоенымі. Калі група агульнадаступная, дык Вы можаце папрасіць сяброўства ў ёй, пстрыкнуўшы па адпаведнай кнопцы. Мадэратар групы павінен будзе ўхваліць Ваш удзел у групе, ён можа спытаць, навошта Вы жадаеце далучыцца. Калі ласка, не даймайце мадэратара групы, высвятляючы, чаму Ваш запыт быў адхілены, у яго могуць быць свае прычыны. Вярнуцца да пачатку |
| Як мне стаць мадэратарам групы? Групы карыстальнікаў ствараюцца адміністратарамі форума, яны ж і прызначаюць мадэратараў групаў. Калі Вы зацікаўлены ў стварэнні групы, дык звяжыцеся з адміністратарам, паспрабуйце адправіць яму асабістае паведамленне. Вярнуцца да пачатку |
| Асабістыя паведамленні |
| Я не магу адправіць асабістае паведамленне! Гэта можа быць выклікана трыма прычынамі; Вы не зарэгістраваны і/або не ўвайшлі на форум, адміністратар забараніў адпраўку асабістых паведамленняў на ўсім форуме або адміністратар забараніў асабіста Вам адпраўляць асабістыя паведамленні. Калі дакладна трэцяе, дык спытайцеся ў адміністратара, чаму ён гэта зрабіў. Вярнуцца да пачатку |
| Я ўвесь час атрымліваю непажаданыя асабістыя паведамленні! У будучыні мы дадамо магчымасць стварэння ігнор-спісу ў службу асабістых паведамленняў. Пакуль жа, калі Вы працягваеце атрымліваць непажаданыя лісты, пастаўце ў вядомасць адміністратара: ён можа наогул забараніць гэтаму карыстальніку адпраўку асабістых паведамленняў. Вярнуцца да пачатку |
| Я атрымаў спам або абразлівы e-mail ад кагосьці з гэтага форума! Вельмі шкада гэта чуць. Форма адпраўкі e-mail на дадзеным форуме ўключае меры засцярогі і магчымасць адсочвання карыстальнікаў, якія адпраўляюць падобныя паведамленні. Вы павінны напісаць e-mail адміністратару форума з поўнай копіяй атрыманага ліста, пры гэтым вельмі важна ўключыць усе загалоўкі (у іх утрымліваецца дэталёвая інфармацыя пра карыстальніка, які адправіў паведамленне). Адміністратар зможа затым прыняць меры. Вярнуцца да пачатку |
| Інфармацыя пра phpBB 2 |
| Хто напісаў гэты форум? Гэтае праграмнае забеспячэнне (у яго зыходнай форме) напісана і распаўсюджваецца Групай phpBB, ёй і прыналежаць аўтарскія правы. Гэты форум выпускаецца пад ліцэнзіяй GNU General Public Licence і можа вольна распаўсюджвацца. Вярнуцца да пачатку |
| Чаму тут няма той-сёй функцыі? Гэты форум быў напісаны Групай phpBB. Калі Вы ўпэўненыя, што нейкая функцыя павінна быць дададзеная, наведайце бачыну phpbb.com і даведайцеся, што думае на гэты конт Група phpBB. Калі ласка, не пішыце просьбы пра ўключэнне нейкіх функцыяў на форум phpbb.com, Група выкарыстае sourceforge, каб працаваць над новымі функцыямі. Калі ласка, спачатку праглядзіце форумы, каб высветліць, якое наша меркаванне з нагоды дадзенай функцыі (калі такое меркаванне ў нас ёсць) і толькі пасля гэтага прытрымлівайцеся працэдуры, якая там будзе апісаная. Вярнуцца да пачатку |
| З кім можна звязацца па пытанні некарэктнага выкарыстання і юрыдычных пытаннях, звязаных з гэтым форумам? Вы павінны звязацца з адміністратарам дадзенага форума. Калі Вы не можаце высветліць, хто з'яўляецца адміністратарам, то перш звяжыцеся з мадэратарам і спытайце ў яго, з кім Вы можаце звязацца па дадзеным пытанні. Калі і зараз Вы не атрымалі адказу, звяжыцеся з уладальнікам дамена (зрабіце whois lookup). Калі ласка, улічыце, што Група phpBB не мае ніякага кантролю над дадзеным форумам, і не можа несці ніякай адказнасці за тое, кім і як дадзены форум выкарыстоўваецца. Абсалютна бессэнсоўна звяртацца да Групы phpBB па юрыдычных пытаннях (па прыпыненні форума, адказнасці за яго і г.д.), якія не ставяцца наўпрост да вэбсайта phpbb.com, або якія часткова ставяцца да праграмнага забеспячэння phpBB групы. Калі ж Вы ўсё-ткі пашлеце e-mail Групе phpBB пра выкарыстанне трэцім бокам дадзенага форума, то не чакайце падрабязнага ліста, або Вы можаце наогул не атрымаць адказу. Вярнуцца да пачатку |
| Гадзінны пас: GMT + 3 |