Узгорак
Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

Рэгіянальнае развіццё
Простые советы
08.03.2009 г.
Как сберечь воду, тепло, электричествоМы живем во времена, когда качество жизни тесно связано с постоянно истощающимися ресурсами. Нефти, газа, угля, которые используются для получения электричества или обогрева помещений, на Земле становится все меньше, а потребности человечества постоянно возрастают. Однако это не означает, что нам необходимо отказаться от таких «радостей жизни» как телевизор, холодильник или стиральная машина.

Необходимо более эффективно использовать уже имеющиеся ресурсы.

Это позволит получить результат уже сегодня, а не ждать десятки лет пока будет построена новая электростанция или будет найден новый вид энергии. Как сберечь воду, тепло, электричество и сэкономить деньги – об этом новая брошюра, которую можно скачать на нашем сайте.
 
ЕС і навакольнае асяроддзе
03.03.2009 г.
Еўрапейскі саюз: абарона наваколля і ўзнаўляльныя крыніцы энергііУ Горках у свет выйшаў буклет “Еўрапейскі саюз: абарона наваколля і ўзнаўляльныя крыніцы энергіі”. У інфармацыйным выданні сцісла і даступна распавядаецца пра палітыку нашых заходніх суседзяў па замаруджванні кліматычных зменаў і глабальнага пацяплення, абароне дзікай флоры і фаўны, выкарыстанні энергіі сонца, ветру, марскіх хваляў і рачной плыні, а таксама другасным выкарыстанні адходаў спажывання і вытворчасці.

На думку складальнікаў, беларускаму чытачу буклет дасць магчымасць зразумець, што існыя ў ЕС праблемы (дзе газ, нафта і вугаль займаюць 80% спажыванага паліва, і палова гэтага паліва закупаецца з-за мяжы) блізкія нашым, а таксама пазнаёміцца са шляхамі вырашэння гэткіх праблемаў у эканамічна развітых краінах Еўропы.

 
Свабода слова
29.01.2009 г.
У Горацкім рэгіёне могуць з’явіцца новыя газеты. Вядомы мясцовы журналіст Эдуард Брокараў звярнуўся да мясцовай “вертыкалі” з просьбай узгадніць размяшчэнне новых выданняў на тэрыторыі Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў. Такую працэдуру прадугледжвае дзейнае беларускае заканадаўства. Заснавальнікам новых СМІ стане ПУП “Узгорак”, уладальнікам якога з’яўляецца сп.Брокараў.
 
Турызм у масы
04.12.2008 г.
У сценах Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылася прэзентацыя кнігі “Развіццё ўстойлівага сельскага турызму”. Студэнтам і супрацоўнікам акадэміі, а таксама раённай адміністрацыі сваё выданне прадставіў аўтар Леанід Каліценя. Яго кніга прысвечана такім тэмам як устойлівае сельскае развіццё, стварэнне турыстычнага прадукту, захаванне прыроднай і культурнай спадчыны. Падымаецца пытанне таго, як турызм можа прынесці выгоду іншым галінам мясцовай эканомікі. Таксама выданне мае раздзелы, якія распавядаюць пра механізмы прыцягнення мясцовай супольнасці да развіцця сельскага турызму, а таксама пра стратэгічнае планаванне і правільны падыход да доўгатэрміновага развіцця турыстычнай галіны на лакальным узроўні.
 
Пашпарт для ўсіх
20.08.2008 г.
У Горках адбылася прэзентацыя “пашпарту” паўночна-ўсходняй часткі Магілёўшчыны. “Пашпарт” выйшаў на CD і быў складзены на Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны.
 
У Горак з’явілася стратэгія
06.05.2008 г.
Унікальнае выданне “Стратэгія эканамічнага развіцця Горацкага рэгіёну” пабачыла свет.
 
Афіцыйныя Горкі
09.01.2008 г.
Афіцыйны сайт ГоракГорацкі раённы выканаўчы камітэт адкрыў свой сайт у інтэрнэце. Мясцовая ўлада становіцца бліжэйшай да людзей: на старонцы размешчаны тэлефоны розных карысных службаў, графік прыёму грамадзянаў першымі асобамі гораду. Таксама ахвочыя маюць магчымасць задаць на сайце пытанне Старшыні райвыканкаму Міхаілу Анікееву.
 
Стратэгія будзе
25.09.2007 г.
Пра гэта дамовіліся удзельнікі дыскусіі 'Стратэгія рэгіянальнага развіцця для Горацкага раёну'
 
Горацкія актывісты прапануюць уладам працаваць сумесна
02.08.2007 г.

Сябры горацкай ініцыятывы "Рэгіянальнае агенцтва "Разьвіцьцё" сустрэліся са старшынёй мясцовага райвыканкаму Міхаілам Анікеевым і прапанавалі распачаць сумесныя дзеяньні па распрацоўцы стратэгіі разьвіцця рэгіёну.

 
Стратэгія рэгіянальнага развіцця: працяг будзе
07.03.2007 г.

Горацкія навукоўцы і ўдзельнікі Рэгіянальнага Агенцтва “Развіццё” працягваюць працу над стварэннем стратэгіі рэгіянальнага развіцця для нашага раёну.

 
1 2 3 4


Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач