|
12.05.2008 г. |
Нядаўна давялося пачуць абураную рэакцыю старшыні райвыканкаму наконт майго бачання прыватызацыі Горацкага МСЗ. Маўляў, добра што знайшоўся інвестар. І добра было б, каб наша кожнае прадпрыемства атрымала свайго інвестара. Словы бясспрэчныя. Але шляхі дасягнення падвышэння эканамічнай эфектыўнасці выклікаюць у мяне шмат пытанняў. Піша Андрэй Юркоў
|
|
|
28.04.2008 г. |
З тэлевізараў і радыё чую бадзёрыя рапарты міністраў: рост ВУПа ў першым квартале склаў 10%, інвестыцыі 20% і г.д. Яно, канешне, радуе, што хоць недзе, што хоць нешта ў некага расце, акрамя дзюрак у кішэнях. Але, нягледзячы на цёплую зіму, ацяпленне даўно адключылі і ў кватэрах халадзіна. Напэўна эканомяць газ і мазут, каб ВУП рос і далей. А тут захварэлі дзеці, дык каб толькі мае, яшчэ б нічога. А то па паўкласа (ці паўшколкі?). Піша Андрэй Юркоў.
|
|
|
25.03.2008 г. |
Паважаныя сябры!
Шчыра віншую вас з вялікім беларускім святам – 90-мі ўгодкамі стварэння першай у навейшай гісторыі незалежнай беларускай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі.
Няхай патрыятызм нашых продкаў натхняе нас з вамі на ўмацаванне незалежнасці сваёй Радзімы, пераўтварэнне яе ў паважаную еўрапейскую дзяржаву.
Толькі наша з Вамі супольная праца дазволіць стварыць для нас і нашых нашчадкаў годныя ўмовы жыцця і стаць сапраўднымі гаспадарамі свайго лёсу.
Андрэй ЮРКОЎ
|
|
|
13.03.2008 г. |
Цікава назіраць за нашым жыццём у невялікіх гарадах і мястэчках. Зірніце на наш горад. Калі ўлетку зеляніна, а ўзімку снег яшчэ хоць неяк хаваюць хібы, дык зараз на вуліцах проста жах. Разбітыя дарогі, брудныя калюжыны, шэрыя, аблезлыя за зіму будынкі. Да пад’ездаў многіх дамоў не прайсці без гумавых ботаў. Гэта вам не Менск ці Магілёў, дзе калі не ўсе, дык хоць цэнтральныя вуліцы за апошнія гады падмазалі ды падфарбавалі і цяпер можна па іх выйсці на шпацыр і не зламіць ногі. Але самае цікавае не ў вызначэнні самой праблемы, а ў тым, як адносяцца нашы людзі да яе. Дзеліцца сваімі думкамі Андрэй Юркоў
|
|
|
23.02.2008 г. |
Аналізуючы апошнія эканамічныя навіны, як заўжды імкнуся вызначыць іх магчымы ўплыў на жыццё шараговага чалавека. А ўлічваючы, што эканоміка і палітыка моцна звязаны, паспрабуем пралічыць, як на нашы кішэні паўплываюць чарговыя заявы і дзеянні з “самага верху”. Разважае Андрэй Юркоў.
|
|
|
09.02.2008 г. |
На мінулым тыдні вартымі эканамічнага аналізу апынуліся дзве інфармацыйныя хвалі, узнятыя нашымі вышэйшымі дзяржчыноўнікамі. Першая тычылася планаў росту заробкаў і была агучана старшынёю Нацбанку: 1000 ( тысяча!) еўра ў месяц у 2015 годзе. Калі ўлічваць, што напрыканцы мінулага года сярэдні заробак ледзь дацягнуў да 350 даляраў, а бліжэй да канца 2010 года урад абяцае 500 даляраў (рост каля 20% у год), дык і ў гэта верыцца слаба. Адкуль жа тады ў 2015 возьмуцца 1500 даляраў (1000 еўра па сённяшнім курсе)? Разважае Андрэй Юркоў
|
|
|
21.12.2007 г. |
З жахам назіраў за тым, як галасавалі дэпутаты за адмену льгот, - распавядае Андрэй Юркоў, які сам балатаваўся ў парламент у 2004 годзе. – У людзей забралі апошняе добрае, што засталося ад СССР. Калі б тры гады назад мне ўдалося прайсці ў “палату прадстаўнікоў”, я б заступіўся за льготнікаў.
|
|
|
10.12.2007 г. |
Прадаючы замежнаму інвестару Горацкі масларобны завод, мясцовыя ўлады капаюць самі сабе блізкую яму, бо пазбаўляюцца моцнага фінансавага рычага ўплыву на эканоміку рэгіёну. Чым гэта адгукаецца, я добра бачыў на прыкладзе суседняй Смаленшчыны. Там заводы даўно скупілі чужыя алігархі, і ўся “ вертыкаль” зранку таўчэцца ў іх прыёмных. Піша Андрэй Юркоў
|
|
|
02.12.2007 г. |
Менавіта такія думкі ўзнікаюць, калі аналізуеш апошнюю нараду вышэйшых чыноўнікаў краіны па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2008 год. Яна яскрава паказала, як сказалі б у савецкія гады, “вернасць прынцыпам і ідэям марксізму–ленінізму. Піша Андрэй Юркоў
|
|
|
← 1 2 3 4 5 6 →
|