Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданніГоркі TVмясцовы Internetнаш форумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Горки | Дрибин | Мстиславль | БГСХА | Рэгіён | Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА

Юркоў прапанаваў выйсце з крызісу
18.01.2009 г.
Вядомы грамадскі і палітычны дзеяч нашага рэгіёну Андрэй Юркоў звярнуўся ў газеты “Ленінскі шлях” (Горацкі раён), “Савецкая вёска” (Дрыбінскі раён) і “Святло кастрычніка” (Мсціслаўскі раён) з адкрытым артыкулам. Юркоў патрабуе, каб афіцыйныя СМІ, захоўваючы права грамадзянаў на свабоду слова, у парадку дыскусіі надрукавалі яго прапановы па абароне жыхароў нашага рэгіёну ад наступстваў эканамічнага крызісу.

Паважаныя землякі. У любым грамадстве ёсць людзі, якія хочуць памяняць да лепшага не толькі асабістае жыццё, але зрабіць больш справядлівай і нашу агульную долю. Гэтыя людзі не даюць спаць спакойна ніякай уладзе – ні царскай, ні дэмакратычнай. З імі не проста. Яны заўжды маюць аргументаваную прадуманую пазіцыю. Таму і банальна “заткнуць рот” ім не можа нават уладнае чынавенства.

 
Программа Юркова
25.09.2008 г.
Вернуть льготы, не допустить второго «Чернобыля» под Горками, оставить на месте пенсионный возраст, за отмену принудительного распределения студентов, за повышение пособий на детей до реального уровня (300-400 долларов в месяц), чтобы молодые родители могли вырастить новое поколение здоровым, за внесение периода ухода за детьми в стаж и официальное признание матерей-домработниц трудящимися, против безумного роста штрафов и взысканий, которые кормят разбухающий на глазах административный аппарата.
 
Прарабам рынкавага сацыялізму
10.07.2008 г.
Назіраючы за ходам спраў у нашай эканоміцы сапраўды пачынаю здзіўляцца: можа і законы рынку не дзейнічаюць на абшарах нашай сінявокай Беларусі? Можа наш урад выканаў камуністычны запавет і вынайшаў сапраўдны эканамічны “перпетуум–мобіле” (вечны рухавік), а нам толькі і трэба крыху пачакаць прыходу даўно абяцанага эканамічнага цуду? Сапраўды, у розных дыскусіях з адмыслоўцамі альбо ў спрэчках з простым людам часта чую: ты ўжо добрых дзесяць гадоў (а то і дваццаць) гаворыш пра заняпад, але ж неяк жывём. Здавалася б, не слабая падстава перастаць лічыць за праўду тое, чаму мяне пяць гадоў вучылі ва “ўніверы” і чаму вучыла логіка жыцця, а паверыць у шчырасць і правату сённяшніх “прарабаў рынкавага сацыялізму”. Піша Андрэй Юркоў
 
Простыя сакрэты таннай камуналкі
23.05.2008 г.
Давялося чарговы раз наведаць Украіну. Візіт быў арганізаваны Агенцтвам рэгіянальнага развіцця горада Львова і меў мэтай пазнаёміць беларусаў са шляхамі рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада, а дакладней, як знізіць выдаткі энергіі на камуналку ў час рэзкага росту цэнаў на энергарэсурсы. Распавядае Андрэй Юркоў.
 
Інвестыцыяў трэба болей
14.05.2008 г.
Вельмі прыемна было пабачыць у чарговым “Узгорку” артыкул дырэктара Горацкага маслазаводу спадара А.Крываносава, у якім ён выказаў свой пункт гледжання на пераўтварэнні, якія адбываюцца на прадпрыемстве. Сам факт, што кіраўнік прадпрыемства з павагай ставіцца да думак і поглядаў грамадскасці і пры гэтым здольны аргументавана абгрунтоўваць сваю пазіцыю выклікае павагу. Піша Андрэй Юркоў
 
Горацкі маслазавод і досвед Украіны
12.05.2008 г.
Нядаўна давялося пачуць абураную рэакцыю старшыні райвыканкаму наконт майго бачання прыватызацыі Горацкага МСЗ. Маўляў, добра што знайшоўся інвестар. І добра было б, каб наша кожнае прадпрыемства атрымала свайго інвестара. Словы бясспрэчныя. Але шляхі дасягнення падвышэння эканамічнай эфектыўнасці выклікаюць у мяне шмат пытанняў. Піша Андрэй Юркоў
 
Пачатак года “Здароўя”
28.04.2008 г.
З тэлевізараў і радыё чую бадзёрыя рапарты міністраў: рост ВУПа ў першым квартале склаў 10%, інвестыцыі 20% і г.д. Яно, канешне, радуе, што хоць недзе, што хоць нешта ў некага расце, акрамя дзюрак у кішэнях. Але, нягледзячы на цёплую зіму, ацяпленне даўно адключылі і ў кватэрах халадзіна. Напэўна эканомяць газ і мазут, каб ВУП рос і далей. А тут захварэлі дзеці, дык каб толькі мае, яшчэ б нічога. А то па паўкласа (ці паўшколкі?). Піша Андрэй Юркоў.
 
З Днём Волі!
25.03.2008 г.
Анрэй ЮркоуПаважаныя сябры!
Шчыра віншую вас з вялікім беларускім святам – 90-мі ўгодкамі стварэння першай у навейшай гісторыі незалежнай беларускай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі.
Няхай патрыятызм нашых продкаў натхняе нас з вамі на ўмацаванне незалежнасці сваёй Радзімы, пераўтварэнне яе ў паважаную еўрапейскую дзяржаву.
Толькі наша з Вамі супольная праца дазволіць стварыць для нас і нашых нашчадкаў годныя ўмовы жыцця і стаць сапраўднымі гаспадарамі свайго лёсу.
Андрэй ЮРКОЎ
 
Мой дом, ці чый?
13.03.2008 г.
Андрэй ЮркоўЦікава назіраць за нашым жыццём у невялікіх гарадах і мястэчках. Зірніце на наш горад. Калі ўлетку зеляніна, а ўзімку снег яшчэ хоць неяк хаваюць хібы, дык зараз на вуліцах проста жах. Разбітыя дарогі, брудныя калюжыны, шэрыя, аблезлыя за зіму будынкі. Да пад’ездаў многіх дамоў не прайсці без гумавых ботаў. Гэта вам не Менск ці Магілёў, дзе калі не ўсе, дык хоць цэнтральныя вуліцы за апошнія гады падмазалі ды падфарбавалі і цяпер можна па іх выйсці на шпацыр і не зламіць ногі. Але самае цікавае не ў вызначэнні самой праблемы, а ў тым, як адносяцца нашы людзі да яе. Дзеліцца сваімі думкамі Андрэй Юркоў
 
1 2 3 4 5

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач