|
01.07.2010 г. |
Вось ужо і мінае першае паўгоддзе 2010 году. Час ляціць шпарка і надыходзячае свята – лішняя нагода, каб узгадаць аб падзеях, якія непасрэдна закранаюць эканамічнае жыццё нашай краіны і рэгіёна. А падзеяў (і надзеяў) было нямала. Пачнём з таго, што разрэкламаваная ў мінулым годзе “лібералізацыя эканомікі” так і засталася “пшыкам”.
|
|
|
25.04.2010 г. |
Упершыню ў жыцці я сутыкнуўся з выбарамі ў 1989 годзе. Гэта былі першыя ў навейшай гісторыі нашай краіны свабодныя выбары. Некаторыя зараз кажуць, што тыя выбары былі адносна свабоднымі. Але ўсё адно важнай іх асаблівасцю было тое, што можна было свабодна і без наступстваў казаць праўду, крытыкаваць улады. Таксама важна, што падчас тых выбараў галасы там, дзе быў кантроль з боку канкурэнтаў за дэпутацкае месца, лічылі.
|
|
|
27.03.2010 г. |
Канькі у маім дзяцінстве каштавалі 30 рублёў, клюшка – 6 рублёў. Гэта пры заробках у дарослых 100—200 рублёў. А што цяпер? Канькі каштуюць мінімум 150 тысяч, клюшка – 30 тысяч, пры сярэдніх заробках 400—500 тысяч. Піша Андрэй Юркоў.
|
|
|
09.03.2010 г. |
Прачытаў ва “Узгорку” пра дзень інфармавання ў Добрай, які адбыўся з удзелам міністра прыродных рэсурсаў Уладзіміра Цалко. Канешне, ні для якога дзейнага міністра самакрытыка, пакуль партфель у руках, не з’яўляецца моцным бокам. Але ж трэба, каб у словах прысутнічала хоць нейкая ўласная сціпласць. А то чытаю і дзіву даюся!
|
|
|
01.02.2010 г. |
Новы 2010 года распачаўся новай падзеяй у эканоміцы нашай краіны: Беларусь увайшла ў мытны “саюз трох” разам з Расіяй і Казахстанам. Гэта значыць, што паміж краінамі не будзе больш мытных пошлінаў, а для тавараў з-за мяжы саюзу будзе ўведзены адзіны тарыф (прасцей кажучы, збор за увоз і продаж чужых тавараў на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Казахстана). Аднак усе тры краіны-ўдзельніцы маюць надта розныя інтарэсы, каб у гэтым хаўрусе ўсё ішло гладка.
|
|
|
21.01.2010 г. |
Здаецца, што 2009 год стаўся тым часам, калі нават непахіснае ў сваёй самаўпэўненасці кіраўніцтва краіны прызнала крызіс. Вымушанае ў “пажарным” рэжыме шукаць грошы, каб лапіць дзіркі ў бюджэце і кідаць даляры ў топку валютнай біржы на падтрымку курсу нашага рубля, “вертыкаль” пачала нават гаманіць аб лібералізацыі. Як цяпер мне бачна, мэта была адна: пад салодкія для “буржуйскага” вуха словы аб рэформах, прыватызацыі, лібералізацыі і г.д. выцягнуць мільярды даляраў ад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Задачу з поспехам выканалі. А што далей?
|
|
|
29.10.2009 г. |
Чытаю ў адным з нумароў “Савецкай вёскі” інфармацыю пра адкрыццё ў Дрыбіне новага прадпрыемства, якое плануе заняцца выпускам тратуарнай пліткі, бардзюрнага каменю і іншых будаўнічых матэрыялаў. Адразу лаўлю сябе на думцы: хто ж у нас будзе купляць тыя вырабы? У людзей грошай вобмаль – ад авансу да “палучкі”. Дзякую Богу, калі хопіць сродкаў, каб пасадзіць кветкі каля хаты, ды моцы, каб абкасіць падворак. Натуральна, што тыя вырабы новага прадпрыемства за бюджэтныя грошы купіць хіба што наша “вертыкаль”. Чытаю далей і – нарэшце! Новаму прадпрыемству з абласнога бюджэту выдаткавана суда 420 мільёнаў рублёў пад’ёмных! Пачынаю лавіць сябе на тым, што гэта нейкае “дэ-жа-вю”. Інакш кажучы, мы гэта ўжо праходзілі і не раз.
|
|
|
20.04.2009 г. |
Вясна прыйшла насуперак усім крызісам. Як кажуць: “паміраць збірайся, а жыта сей”. Менавіта непазбежнасць надыходу вясны і справакавала нядаўні канфлікт старшыняў большасці горацкіх гаспадарак і кіраўніцтва маслазавода. Узімку плацяць ці не плацяць рэгулярна за малако – трываць можна. Бо і вытворчыя выдаткі невялікія і дастаткова ручайка дызпаліва ды каністры бензіну, каб трактары на фермах гурчалі ды жвава гойсаў узад-уперад старшынёўскі “УАЗік” ці “джып”. А зарплату ў апошні дзень месяца выдадуць. Нідзе не дзенуцца. Хай пра гэта ў “вертыкалі” галовы баляць.
|
|
|
04.02.2009 г. |
Сёння Горацкая газета “Ленінскі шлях” надрукавала прапановы Андрэя Юркова па абароне мясцовага насельніцтва ад крызісу. Былы кандыдат у дэпутаты выклаў план супольных дзеянняў для мясцовай улады і грамадскіх актывістаў. У сваім адкрытым лісце сп.Юркоў вызначыў чатыры неадкладныя крокі па стварэнні "падушкі бяспекі" для найбольш бедных слаёў насельніцтва і на выпадак развіцця эканамічнай сітуацыі па найгоршым сцэнарыі.
|
|
|
← 1 2 3 4 →
|