Узгорак
Надвор'е ў Горках
ПершаяГоркіДрыбінМсціслаўБДСГАРэгіёнГоркі ТВ Дадай сваю навіну!
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак

Здарэнні | Інтэрв'ю | Меркаванні | Эканоміка | Спорт | Культура | Афіша | Рэгіянальнае развіццё | Навіны ад чытачоў | Блог Андрэя Юркова | Гісторыя Горак і БДСГА | Нашы выданні | Мясцовы Інтэрнэт

horki.info :: навіны праекту
Чэмпіянат Еўропы на Горацкім сайце
08.06.2008 г.
З сённяшняга дня на сайце навінаў Горацкага рэгіёну horki.info можна знаёміцца з апошнімі падзеямі Чэмпіянату Еўропы па футболе.
 
З днём перамогі!
09.05.2008 г.

Шэсцьдзесят тры гады назад скончылася Другая сусветная вайна.

Гэта была вайна не толькі адных народаў супраць іншых. Гэта была, перадусім, вайна ідэяў. Нямеччына і яе саюзнікі імкнуліся пабудаваць “новы сусветны парадак”, у якім замест свабоды панавала б нацыянальная нянавісць, расавая дыскрымінацыя і рэлігійная варожасць. Адны народы падлягалі поўнаму ці частковаму вынішчэнню, іншыя павінны былі ператварыцца ў быдла, рабоў, якія б паслухмяна абслугоўвалі патрэбы сваіх “гаспадароў”.

Гэтай ідэі супрацьстаялі мільёны свабодных людзей па ўсім свеце. Яны на фронце, у тылу і падполлі змагаліся супраць фашызму і нацызму. Разам з іншымі народамі Еўропы змагаліся і беларусы. Кожны трэці наш суайчыннік заплаціў сваім жыццём высокую цану за перамогу, гадавіну якой мы сёння адзначаем.

Дык давайце ж павіншуем тых нямногіх ветэранаў, якія дажылі да нашых дзён, са святам перамогі. Скажам ім вялікі дзякуй за іх адвагу і гераізм.

horki.info

 
Дарагія наведвальнікі horki.info!
13.04.2008 г.
Рады прапанаваць вам новы дызайн нашага сайту.

Абнаўленні тычацца не толькі вонкавага выгляду, але і структуры праекту, менавіта таму некаторыя спасылкі пакуль не працуюць. Просім вас пацярпець нязручнасці пэўны час.

Па ўступленні ў сілу ўсіх зменаў інфармацыя на сайце будзе падзелена па тэмах. Спадзяемся, гэта зробіць наш сайт больш зручным у выкарыстанні. Таксама працу працягне англамоўны блог, дзе замежнікі (студэнты, а можа і бізнесоўцы) змогуць даведвацца пра наш край у звыклай для іх форме.

Мы будзем надалей працягваць інфармаваць жыхароў Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў пра падзеі ў нашым рэгіёне, пра мясцовыя праблемы і поспехі, пра цікавых і таленавітых людзей, якіх багата на нашай зямлі.

Заставайцеся з намі.

 
Нас – чатыры тысячы
11.02.2008 г.
horki.infoРоўна столькі наведвальнікаў ад пачатку працы horki.info чыталі нашы навіны, прымалі ўдзел у галасаваннях, знаёміліся з сацыяльна-эканамічнымі выданнямі Горацкага рэгіёну, ягонай гісторыяй і культурай, кантактавалі на форуме. Мы ўдзячныя тым, хто выбіраў у гэты час horki.info.
 
З Новым шчасцем!
31.12.2007 г.
Новы годШаноўныя сябры нашага сайту!
Зіма прыносіць нам нямала святаў, галоўнае і найбольш любае з якіх - Новы год. Віншуем усіх з надыходзячым 2008 годам.
Зычым Вам прыемных знаёмстваў, удалых справаў, шанцавання на працы, высокіх адзнакаў на вучобе, міру ў сем'ях і шпаркага Інтэрнэту!
Будзьце разам з horki.info
 
Вясёлых калядаў!
25.12.2007 г.
Каляды Дарагія наведвальнікі horki.info, каманда нашага інфармацыйнага рэсурсу віншуе ўсіх, хто святкуе Божае Нараджэнне 25 снежня!
 Няхай гэты чароўны дзень надасць вам сілы для здзяйснення самых запаветных жаданняў і планаў. Няхай наступны год парадуе новымі дасягненнямі, прынясе ў кожны дом супакой, узаемапаразуменне, дабрабыт і любоў.
 Заставайцеся на horki.info
 
Папаўненні ў каталогу спасылак
15.04.2007 г.

Тым, хто даўно не заглядаў у наш каталог, раім гэта зрабіць. Там з’явілася два новыя рэсурсы, якія робяцца жыхарамі нашага гораду.

 
Абнаўленні
23.03.2007 г.

Horki.info атрымаў новы твар і новыя колеры.

 
1 2 3 4

Апошнія каменты
Галоўнае на сайце

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2007-2011.
Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач