Знаёмцеся – радыяцыя
Пасля аварыі на ЧАЭС амаль уся тэрыторыя Рэспублікі Беларусь у большай ці меншай ступені аказалася забруджанай радыенуклідамі. Як уплывае радыяцыя на арганізм чалавека пакуль дакладна невядома. Лічыцца, што яна паслабляе абарончыя ўласцівасці арганізму, павялічвае верагоднасць раку, спрыяе мутагенным дзеянням. У любым выпадку лепш паменшыць адмоўны ўплыў радыяцыі на арганізм, чым змагацца з яго наступствамі. Як правільна весці збор грыбоў, нарыхтоўку лясных ягадаў і пладоў, бярозавага соку, дроваў? Як паменшыць колькасць радыенуклідаў у ежы? Як паскорыць вывядзенне радыеактыўных рэчываў з арганізму ці паменшыць паступленне радыенуклідаў у лёгкія з пылам? Дзе прайсці радыяцыйны кантроль? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае новая інфармацыйная брашура “Знаёмцеся – радыяцыя”, якую можна скачаць на нашым сайце.
Защити себя и окружающую среду
В настоящее время концепция устойчивого развития стала главным направлением в социально-экономической политике многих стран мира. Многие развитые страны приступили к разработке новых безотходных технологий, направленных на обеспечение экологической безопасности и устойчивого развития. Важным для решения данной проблемы является бережное отношение человека к природе, уровень экологической культуры, экологического сознания и знания правовых основ, касающихся здорового образа жизни. Без такого комплекса мер трудно рассчитывать на устойчивое развитие и выживание человека (общества) в условиях экологического кризиса. Данный информационный материал рассказывает о том, каким образом национальное и международное законодательство регулирует отношения в сфере экологии и защиты окружающей среды, что каждый из нас может сделать, чтобы защитить свои права в этой сфере.
Простые советы
Мы живем во времена, когда качество жизни тесно связано с постоянно истощающимися ресурсами. Нефти, газа, угля, которые используются для получения электричества или обогрева помещений, на Земле становится все меньше, а потребности человечества постоянно возрастают. Однако это не означает, что нам необходимо отказаться от таких «радостей жизни» как телевизор, холодильник или стиральная машина. Необходимо более эффективно использовать уже имеющиеся ресурсы. Это позволит получить результат уже сегодня, а не ждать десятки лет пока будет построена новая электростанция или будет найден новый вид энергии. Как сберечь воду, тепло, электричество и сэкономить деньги – об этом новая брошюра, которую можно скачать на нашем сайте.
ЕС і навакольнае асяроддзе
У Горках у свет выйшаў буклет “Еўрапейскі саюз: абарона наваколля і ўзнаўляльныя крыніцы энергіі”. У інфармацыйным выданні сцісла і даступна распавядаецца пра палітыку нашых заходніх суседзяў па замаруджванні кліматычных зменаў і глабальнага пацяплення, абароне дзікай флоры і фаўны, выкарыстанні энергіі сонца, ветру, марскіх хваляў і рачной плыні, а таксама другасным выкарыстанні адходаў спажывання і вытворчасці.
На думку складальнікаў, беларускаму чытачу буклет дасць магчымасць зразумець, што існыя ў ЕС праблемы (дзе газ, нафта і вугаль займаюць 80% спажыванага паліва, і палова гэтага паліва закупаецца з-за мяжы) блізкія нашым, а таксама пазнаёміцца са шляхамі вырашэння гэткіх праблемаў у эканамічна развітых краінах Еўропы.
Міфалогія мірнага атаму

Інфармацыйная брашура "Міфалогія мірнага атаму" выдадзена для жыхароў Магілёўскай вобласці, дзе дзяржаўная камісія была вызначыла дзве пляцоўкі пад будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі. АЭС хацелі будаваць або каля вёскі Кукшынава Горацкага раёну, або каля вёскі Чырвоная паляна Чэрыкаўскага раёну.
У сваёй брашуры вядомы Горацкі журналіст Эдуард Брокараў сабраў інфармацыю, якая разбурае асноўныя міфы пра карысць атамнай энергетыкі. Аўтар паспрабаваў адказаць на пытанні: наколькі танная электрычнасць ад АЭС, ці ёсць альтэрнатыва атамная энергетыцы, ці сапраўды ўмацуе АЭС энергетычную незалежнасць Беларусі.
Пры падрыхтоўцы брашуры былі выкарыстаны матэрыялы СМІ, міжнароднай канферэнцыі "Экалагічная бяспека – аснова нацыянальнай бяспекі" (г.Кіеў), навуковых працаў прафесараў Г.Лепіна і І.Нікітчанкі.
Каляровы варыянт брашуры выдадзена пры падтрымцы - "Антыядзернай кампаніі" і "Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў"
Спецвыпуск “Узгорку”
Як правіла, бытавымі ўмовамі прынята называць тое, што знаходзіцца ўнутры нашай кватэры. Давядзіся, напрыклад, якой-небудзь уладнай камісіі ажыццявіць праверку асобна ўзятага грамадзяніна на прадмет, скажам, абгрунтаванасці яго прэтэнзіяў на паляпшэнне жыллёвых умоваў, то камісія наўрад ці будзе звяртаць увагу на тое, у якім абутку гэты небарака дабіраецца да свайго жытла і колькі шышак на ілбе ў яго з’явілася ў апошнім квартале з прычыны адсутнасці асвятлення ў пад’ездзе і на асобна ўзятай вуліцы. Пра ўсім знаёмыя мясцовыя праблемы і шляхі іх вырашэння, а таксама пра тое, як жыхары Горак змагаюцца за паляпшэнне сваіх камунальных ды бытавых умоваў і перамагаюць распавядае на старонках адмыслова падрыхтаванага нумару незалежная Горацкая газета.
Стратэгія рэгіянальнага развіцця
Унікальнае выданне “Стратэгія эканамічнага развіцця Горацкага рэгіёну” пабачыла свет.
Асноўная мэта укладальнікаў канцэпцыі стварэнне такой гаспадарчай структуры раёна, каторая будзе расці няспынна і устойліва, каб людзі жылі заможна і годна.
Асноўным крытэрыям абрання згаданых прыярытэтаў ёсць якасць жыцця насельніцтва. Крытэрыямі эфектыўнасці рэалізацыі як стратэгіі гэтак і асобных мерапрыемстваў дзеля укладальнікаў ёсць рэальны прыбытак сярэдняй сям’і ў Горацкім раёне і працягласць жыцця насельніцтва.
Аўтарамі кнігі сталі кандыдат тэхнічных навук Уладзімір Гарбачоў, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Каданчык, эканаміст-мэнэджэр Андрэй Юркоў, вучоны аграном-эканаміст Мікалай Юркоў. Навуковая рэдакцыя выдання належыць вядомаму беларускаму эканамісту Міхалу Залескаму.
Горацкі раён: апісальна-аналітычная частка стратэгіі рэгіянальнага развіцця
Апісальна-аналітычная частка стратэгіі рэгіянальнага развіцця Горацкага раёну - першы крок на шляху распрацоўкі бізнес-плану для Горак і ваколіцаў.
Кніга складаецца з наступных раздзелаў: гістарычны агляд, сацыяльна-эканамічнае развіццё Горацкага раёну, аналіз рынку сродкаў масавай інфармацыі, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і падрыхтоўка кадраў для АПК Беларусі.
Асноўнымі тэмамі аналізу сталі дэмаграфічныя праблемы раёну, жыллёвыя ўмовы і будаўніцтва, спажывецкі рынак, прамысловасць, сельская гаспадарка, фінансы. Частка кнігі прысвечана гістарычнаму шляху Горацкай зямлі.
Сярод аўтараў выдання – Уладзімір Гарбачоў, метадыст першай катэгорыі навукова-даследчай лабараторыі “Маніторынгу навучальнага працэсу і якасці падрыхтоўкі спецыялістаў” БДСГА, Мікалай Юркоў, вучоны аграном-эканаміст, дырэктар СПК “Дрыбінскі” ў 1973 – 2001 гг., Аляксандр Каданчык, дацэнт кафедры “Гісторыі і культуралогіі” БДСГА, Андрэй Юркоў, эканаміст-менеджэр, грамадскі і палітычны дзеяч раёну.
Мясцовыя праблемы: моладзевы погляд. ДАВЕДНІК
Змяшчае інфармацыю па методыцы вызначэння праблемаў на лакальным узроўні і пошуках іх вырашэння. Аснову выдання складаюць вынікі даследавання, праведзенага сярод моладзі Горак Магілёўскай вобласці.
Выказваем падзяку супрацоўнікам установы “Агенцтва рэгіянальнага развіцця і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва” Віталю Макаранку і Зміцеру Салаўёву за падрыхтоўку тэарэтычнай часткі.
© Калектыў аўтараў. Распаўсюджваецца бясплатна. Горкі, 2005.
|