суб, 20.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Як Мсціслаў адсвяткуе 880-годдзе: праграма

02.10.2015 – 21:23 | 1106

У суботу 3 кастрычніка ў Мсціславе адсвяткуюць Дзень нараджэння горада, якому споўнілася 880 гадоў. У праграме – канцэрты, дыскатэкі, кірмашы, а таксама лазернае шоу і танцы GO-GO.

10:00 Археалагiчная выстава-экскурсiя закамянелых мiнералаў "Госцi з мiнулага" – Цэнтральная плошча.

11:00 Размова аб мастацтве. Творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі, прафесарам, ганаровым грамадзянінам Мсціслаўскага раёна Міхаілам Фінбергам. Навуковая канферэнцыя "Старонкi гiсторыi старажытнага Мсцiслава" пад кiраўнiцтвам Iгара Марзалюка – Раённы Цэнтр культуры.

11:00 Спаборнiцтва па дартсу памiж удзельнiкамi свята – Цэнтральная плошча.

11:15 Сустрэча моладзi з срэбраным прызерам Алiмпiйскiх гульняў 2010 года, заслужаным майстрам спорту Рэспублiкi Беларусь Сяргеем Новiкавым – Будынак упраўлення па працы i занятасцi райвыканкама.

11:45 Ускладанне  вянкоў, кветак  кіраўніцтвам раёна, прадстаўнікамі дзяржаўных устаноў, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый – Курган Славы, брацкая магіла (вул.Леніна), месца масавага знішчэння (вул.Заслонава), Алея славы.

12:00 Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святу горада, 880-годдзю з дня заснавання, 72-годдзю вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў "Пачуць сэрцам мiнулае" – Цэнтральная плошча.

12:25 Гала-канцэрт фiналiстаў Рэспублiканскага вакальнага конкурсу Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi "Новыя галасы для любiмай краiны" i зорак беларускай эстрады – Цэнтральная плошча.

13:00 Дзiцячая канцэртна-забаўляльная праграмма "Родны мой горад – любоў мая" – Цэнтральная плошча

13:00 "Восеньскi кiрмаш" – работа сельскагаспадарчых падворкаў, выставы-продажу фiлiяла ААТ "Домачай", фiлiяла ААТ "Бабушкіна крынка", прадукцыi Мсцiслаўскага раённага спажывецкага таварыства, прадрыемстваў, арганiзацый раёна – вул.Урыцкага, вул.Камсамольская.

Выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работа дзiцячых атракцыёнаў – вул.Калiнiна, вул.Савецкая, вул.Урыцкага.

14:00 На творчай Радзiме Мiкалая Чуркiна "Паклiканыя Беларуссю" – заслужаны калектыў "Нацыянальны акадэмiчны канцэртны аркестр Беларусi" i яго мастацкiя калектывы – Раённы Цэнтр культуры.

15:00 Маладзёжны фестываль колераў "Холi" – Цэнтральная плошча.

17:00 Гала-канцэрт "Песнi для душы руплiўцам зямлi Беларускай" – заслужаны калектыў "Нацыянальны акадэмiчны канцэртны аркестр Беларусi" – Раённы Цэнтр культуры.

18:30 Святочны канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасцi РЦК "Табе, мой горад, прысвячаю" і гурта "BY CITY" (горад Мінск) – Цэнтральная плошча.

20:30 Лазернае шоу – Цэнтральная плошча.

20:40 Святочная дыскатэка, з удзелам Улада Васюцiна, GO-GO Alyona Energy (лепшая GO-GO Рэспублiкi Беларусь 2014 года), Канстанцiна Рэя i МС (С.Дянiсава) – Цэнтральная плошча.

23:00 Начная дыскатэка – Раённы Цэнтр культуры.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email