Узгорак
Надвор'е ў Горках
першаянашы выданнівідэаблогinternet рэгіёнуфорумдадай сваю навіну!english
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
Пра сайт

Гэты сайт прысвечаны жыццю жыхароў паўночна-ўсходняй часткі Магілёўшчыны, куды ўваходзяць Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны. На наш погляд гэтую тэрыторыю можна назваць Горацкім рэгіёнам.

Горкі – малы беларускі Оксфард, цэнтр навукі і адукацыі, сэрца названай тэрыторыі. Гэты горад заўжды малады дзякуючы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе адно за адным змяняюцца пакаленні студэнтаў.

Дрыбін, які прытуліў перасяленцаў з раёнаў, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, заўжды быў непарыўна звязаны з Горкамі. Дрыбінскі раён толькі нядаўна стаў асобнай тэрытарыяльнай адзінкай, таму многія эканамічныя і сацыяльныя сувязі з Горкамі засталіся ранейшымі.

Мсціслаў – Мекка на ўсходзе Беларусі. Архітэктурныя помнікі, святыні розных канфесіяў і рэлігійных напрамкаў суседнічаюць тут мірна, прыцягваюць і будуць прыцягваць у будучыні яшчэ большую колькасць паломнікаў і турыстаў.

HORKI.INFO – гэта люстэрка Горацкіх падзеяў у сусветным павуцінні. Штодзённыя абнаўленні, магчымасці інтэрактыўных стасункаў, зручная навігацыя па кантэнце – гэта нашы галоўныя прыярытэты. Мы даем магчымасць усім, хто цікавіцца Горацкім краем, атрымліваць інфармацыю ў найбольш зручнай форме.

HORKI.INFO – гэта поўная, своечасовая, аб’ектыўная і разнастайная інфармацыя з Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў. Вы не толькі можаце чытаць паведамленні і меркаванні, інтэрв’ю з вядомымі мясцовымі людзьмі, знаёміцца з падзеямі ў акадэміі, але і самі пісаць навіны, паведамляць пра цікавыя здарэнні ці размяшчаць анонсы на нашых старонках.

HORKI.INFO – гэта электронная энцыклапедыя Горацкага рэгіёну. Гісторыя і сучаснасць, эканоміка і якасць жыцця, геаграфічнае становішча, культура і мастацтва. Мы не толькі дапамагаем мясцовым жыхарам даведацца болей пра сваю малую радзіму. Мы хочам спрыяць прыцягненню турыстаў і інвестараў у Горацкі край.

Мы бачым Горацкі рэгіён у перспектыве як магутны навуковы і інавацыйны комплекс з развітай сацыяльнай, эканамічнай і камунікацыйнай інфраструктурай, месца перадавых сельскагаспадарчых тэхналогіяў і агратурызму, шырока вядомы ў Расіі і краінах Еўрасаюзу.

 

Апошняе ў фотаблогу

Відэа
Зміцер Вайцюшкевіч: Танга
 
Галоўнае на сайце

Cюжэты:

Чэмпіянат вобласці па футболе   Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Даслана чытачамі   Андрэй Юркоў   Уладзімір Ліўшыц   Акадэмія   Падзеі   Афіша   Рэгіянальнае развіццё   Сайт   Спынім карупцыю   АЭС

Навіны TUT.BY



Апытанне

далучайся да нас:


КАРТА САЙТА | ПРА ПРАЕКТ | КАНТАКТЫ | ДАПАМОГА

© Рэгіянальны інфармацыйны партал пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: HORKI.INFO, 2006-2010.

Пры выкарыстанні тэкстаў, фота і відэа з гэтага сайта гіперспасылка на HORKI.INFO абавязковая.
Адказнасць за змест і дакладнасць матэрыялаў ды каментарыяў нясуць іх аўтары.

Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!

BELARDA.ORG: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач